Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Пінскай дыяцэзіі


Вернікі Баранавіч прайшлі Крыжовы шлях вуліцамі горада
15.03.2016 11:21

13 сакавіка па вуліцах Баранавіч быў праведзены Крыжовы шлях, у якім удзельнічалі вернікі з усіх парафій горада. Традыцыйна Крыжовы шлях падрыхтавала парафія Узвышэння Святога Крыжа.

 
Аўтапрабег «Моладзь за жыццё без абортаў» прайшоў у Брэсце
10.03.2016 09:01

Не першы год у Брэсце праходзіць аўтапрабег у абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў. Гэтым разам у акцыі, якая прайшла 8 сакавіка, прынялі ўдзел два дзясяткі аўтамабіляў.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка наведаў з пастырскім візітам парафіі ў Сяльцы, Сігневічах, Белаазёрску і Бярозе
07.03.2016 12:52

6 сакавіка, у IV нядзелю Вялікага посту, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў з пастырскім візітам парафіі ў Сяльцы, Сігневічах, Белаазёрску і Бярозе (Пінская дыяцэзія, Пружанскі дэканат), дзе сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на нядзельную святую Імшу.

 
Айцец Аляксандр Жарнасек MIC правёў велікапосныя рэкалекцыі ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску
07.03.2016 12:20

Практыкаваць, аднаўляць, вызнаваць сваю веру нанова дзень за днём пакліканы кожны хрысціянін. Так, рыхтуючы сэрцы да Вялікадня, які набліжаецца, перажылі велікапосныя рэкалекцыі навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

 
Рэдкую кнігу Бібліі ХIХ стагоддзя прадставілі на выстаўцы ў Гомелі
07.03.2016 11:59

Том рэдкай Бібліі ХIХ стагоддзя прадстаўлены ў гомельскай святыні Прэабражэння Гасподня на выстаўцы, прысвечанай Дню праваслаўнай кнігі ў Гомелі.

 
Біскуп Пінскі наведаў з пастырскім візітам парафіі Гомельшчыны
29.02.2016 17:51

28 лютага, у III нядзелю Вялікага посту, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў з пастырскім візітам парафіі ў Светлагорску і Жлобіне.

 
Вандалы пашкодзілі крыж ля касцёла святога Юзафа ў Лунінцы
23.02.2016 09:58

Зламыснікі падсеклі сякерай аснову дубовага крыжа. Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу.

 
Дырэктар «Карытас» Пінскай дыяцэзіі сустрэўся з галоўным урачом Брэсцкага абласнога анкадыспансера
22.02.2016 15:09

22 лютага адбылася сустрэча дырэктара дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі кс. Паўла Халяўкіна з галоўным урачом БААД, кандыдатам медыцынскіх навук Канстанцінам Шаляпенем па пытаннях аказання гуманітарнай спонсарскай дапамогі «БААД».

 
У Брэсце абвалілася арка былога кляштара сясцёр бэрнардынак
19.02.2016 15:20

Бэрнардынскі жаночы кляштар у Брэсце, рэшткі якога знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці, паступова знікае. Нядаўна падчас рэстаўрацыйных работ абвалілася яго арка.

 
Пяты фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» прайшоў у Баранавічах
01.02.2016 17:41

У пяты раз «Дастукацца да нябёсаў» спрабавала моладзь на штогадовым фестывалі хрысціянскай музыкі, які прайшоў 30 студзеня ў Баранавічах. На сцэне ДК тэкстыльшчыкаў выступілі каталіцкія і пратэстанцкія гурты з розных гарадоў Беларусі.

 
У пінскай семінарыі ўзгадалі яе апекуна св. Тамаша Аквінскага
29.01.2016 11:30

Семінарыйная супольнасць у Пінску адзначыла ўрачыстасць св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла, які з’яўляецца апекуном Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў горадзе над Пінай.

 
«Калі б нехта зацікавіўся аб’ектам...»: рэстаўрацыя кляштара ў Бярозе Картузскай закранула толькі браму
28.01.2016 12:05

Манахі картэзіянцы жылі ў кляштары ў Бярозе да 1830-х гадоў. Сёння руіны кляштара — помнік рэспубліканскага значэння, які належыць дзяржаве і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Ці можа быць адноўлены кляштар як помнік архітэктуры?

 
На свае вочы: як вяскоўцы са Століншчыны пакаленнямі робяць свечкі, ахвяруючы іх Богу
27.01.2016 12:32

Калі ў вёсцы Лука Столінскага раёна з’явілася традыцыя вырабу Брацкай свечкі, зараз сказаць складана. Аднак у тым, што першую свечку ў паселішчы зрабілі яшчэ некалькі стагоддзяў таму, вяскоўцы ўпэўнены.

 
Назад у 1975-ты: вандроўка па савецкім Пінску з каталіцкім мінулым
26.01.2016 11:40

У 1975 годзе маскоўскае цэнтральнае рэкламна-інфармацыйнае бюро «Турыст» выпусціла набор паштовак з выявай і апісаннем славутасцяў палескай сталіцы. Аўтарам фота быў Аляксандр Гідзімірскі.

 
«Гэта магчымасць пабыць з Богам»: уражанні ад ігнацыянскіх рэкалекцый
13.01.2016 00:00

Год надзеі ў кляштары сясцёр Святой Сям’і ў Баранавічах пачаўся рэкалекцыямі пад назвай «Уводзіны ў ігнацыянскую малітву». Яны праходзілі ў два туры: з 1 па 5 студзеня і з 7 па 11-га.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 10 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.