З 23 па 29 кастрычніка ва ўсім свеце праходзіць Місійны тыдзень. Гэта час малітвы за місіі, місіянераў і матэрыяльнай падтрымкі місій ва ўсім свеце. Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка на Місійны тыдзень скіраваў Пастырскі ліст да вернікаў сваёй дыяцэзіі.
16 кастрычніка парафія Маці Божай Фацімскай у Баранавічах дзякавала Богу за 20 гадоў існавання святыні. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
8 кастрычніка брэсцкая супольнасць Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак Дзіцяткі Езуса адзначыла 25-гадовы юбілей малітвы і працы.
Неабходнай часткай фармацыі семінарыста з’яўляецца душпастырская фармацыя. Таму 9 кастрычніка навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі накіраваліся ў розныя парафіі горада Баранавічы.
У Год Божай Міласэрнасці і месяц Ружанца супрацоўнікі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі правялі акцыю «Старасць у радасць» для пажылых адзінокіх людзей, якія жывуць на тэрыторыі Брэсцкага, Камянецкага і Жабінкаўскага раёнаў.
3 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылася ўрачыстасць 15-годдзя адраджэння гэтай навучальнай установы, а таксама інаўгурацыя новага навучальнага года.
15 гадоў з моманту адраджэння спаўняецца сёлета Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Напярэдадні юбілею Catholic.by пагутарыў з кс. Янам Саламонам і кс. Андрэем Рылкам — былым і дзеючым рэктарамі гэтай установы.
29 верасня, у свята св. Міхала Арханёла, свв. Габрыэля і Рафала, арханёлаў, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка цэлебраваў літургію ў пінскай катэдры. У гэты дзень іерарх адзначаў 18-ю гадавіну біскупскага пасвячэння.
24 верасня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбыўся выпускны вечар для тых, хто скончыў вучобу. У ім прынялі ўдзел таксама тыя, хто яшчэ толькі стаў студэнтам каледжа.
Эскіз новай каталіцкай святыні ў Гомелі, якую плануецца пабудаваць на скрыжаванні вуліцы Аб'язной і праспекта Рэчыцкага, прадставіў архітэктар з Баранавічаў Баляслаў Тумашчык, пры ўдзеле якога распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя аб'екта.
Сапраўдны хрысціянін не можа абыйсціся без пастаяннага самаўдасканальвання. У гэтай справе яму дапамагаюць новыя веды. Набыць іх сёння, насамрэч, не праблема, тым больш што ў нашай краіне існуюць каталіцкія навучальныя ўстановы. Пра адну з іх — Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах — мы і пагаворым.
13 верасня для супольнасці парафіі Святога Юзафа ў Брэсце адбылася важная падзея — асвячэнне касцёла. Святыня будавалася амаль 13 гадоў. На сёння гэта ўжо трэцяя святыня ў Брэсце.
9 верасня ў Гомель былі прывезены з Ватыкана рэліквіі новай святой — Маці Тэрэзы. Даставілі рэліквіі кс. Славамір Ляскоўскі, пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, і група вернікаў, якія 4 верасня гэтага года ўдзельнічалі ў кананізацыі Маці Тэрэзы.
3-4 верасня ў Гомелі ўпершыню праходзіў Міжнародны форум Ананімных Алкаголікаў.
Некалькі дзён пешшу спякотай, сотні мазалёў і працёртыя сандалі. Навошта ўсё гэта? Што на гэтым шляху шукае і што знаходзіць пілігрым – на гэтыя пытанні Catholic.by адказалі ўдзельнікі пілігрымак да Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне.