Напярэдадні Раства Хрыстова, якое праваслаўныя святкуюць 7 студзеня, і ў каталіцкую ўрачыстасць Аб'яўлення Пана ў Гомелі прайшоў святочны абед для бяздомных, бедных і патрабуючых.
Каб упрыгожыць дом да Божага Нараджэння і ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, гомельскі католік Аляксей Дабрыян разам з жонкай Вольгай не набывалі ў касцёле гатовую «батлейку», а зрабілі яе сваімі рукамі — разам з фігуркамі евангельскіх персанажаў. Такім чынам сужэнцы захацелі паказаць сваім дзецям, як нарадзіўся Збаўца.
29 снежня ў пінскім катэдральным касцёле прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі падзяліліся аплаткай з нагоды святаў Божага Нараджэння.
60-гадовы Леанід Багаткевіч з Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы ў Гомелі толькі нядаўна прыняў сакрамэнт хросту, пасля чаго пачаў ствараць макеты праваслаўных і каталіцкіх святыняў.
29 снежня супрацоўнікі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі наведалі інвалідаў, а таксама малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і.
26-27 снежня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафіі Баранавіцкага і Брэсцкага рэгіёна, цэлебраваў святую Імшу ў пінскай катэдры з удзелам сужэнцаў і сустрэўся з групай вернікаў з Украіны.
26 снежня Брамы Міласэрнасці ў Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці былі адчынены ў санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Іванаве. Іх адкрыццё здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
У вігілію Божага Нараджэння біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле Пінска.
Як адна вялікая сям’я, сабраліся вечарам 22 снежня на аплаткавую сустрэчу ўсе, хто мае непасрэднае дачыненне да Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску: выхавацелі і выхаванцы, працаўнікі і выкладчыкі, спаведнікі і прадстаўнікі пінскай парафіі.
19 снежня студэнты, выпускнікі і выкладчыкі Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сабраліся перад святам Божага Нараджэння на аплатковую сустрэчу, якая з цягам год стала тут традыцыйнай.
20 снежня ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе былі адчынены Святыя Дзверы ў Год Божай Міласэрнасці. Урачыстую святую Імшу, прысвечаную адкрыццю Года Міласэрнасці, цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
13 снежня былі адчынены Святыя Дзверы ў Пінскай дыяцэзіі. Адкрыццё Брамы Міласэрнасці ў пінскай катэдры, у Лагішыне і Брэсце здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Будынак кляштара мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пабудаваны ў 1785 годзе па даручэнні канцлера ВКЛ Аляксандра Сапегі для манахаў баніфратраў, кляштар дзейнічаў да 1840 года, пасля чаго быў зачынены расійскімі ўладамі.
У дэкрэце біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі пералічаны, акрамя катэдральнага касцёла ў Пінску, стацыйныя касцёлы ў дыяцэзіі з нагоды Юбілею Міласэрнасці, наведаўшы якія, вернікі могуць атрымаць поўны адпуст пры звычайных умовах.
Энтузіясты паказалі, як будзе выглядаць галоўная плошча горада, калі на ёй аднавіць касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў разбураны бальшавікамі ў 1940 годзе, і пажарнае дэпо з каланчой, якое знеслі ў 1960-х гадах.