Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Пінскай дыяцэзіі


У Гомелі знайшлі ключ і замок ад узарванага касцёла
03.12.2015 15:52

Артэфакты, якія ўвасабляюць трагічную гісторыю і непераможнасць Касцёла, перадалі адроджанай каталіцкай парафіі.

 
Сучаснасць і традыцыя. Як будзе выглядаць новы касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце?
02.12.2015 13:50

Catholic.by атрымаў малюнкі магчымага выгляду новага касцёла ў Брэсце, які заканчвае праектавацца і будзе пабудаваны на вуліцы Сонечнай.

 
У Брэсце запланавана будаўніцтва новай святыні
01.12.2015 10:01

Пачатак будаўніцтва каталіцкай святыні ў мікрараёне Рэчыца горада Брэста запланаваны на першую палову 2016 года. Касцёл будзе размешчаны на вуліцы Сонечнай.

 
Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, адзначылі ў Баранавічах
24.11.2015 12:55

Ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах адбылося прыняцце кандыдытаў у міністранты і лектары і збор сродкаў на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

 
У гомельскай Дзіцячай вёсцы адбылося свята
18.11.2015 17:31

Традыцыйны Дзень Анёла-ахоўніка адзначылі ў гомельскай Дзіцячай вёсцы (Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця).

 
Дзень духоўных разважанняў для семінарыстаў і ўскладанне сутаны адбыліся ў Пінску
16.11.2015 16:24

14 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшоў дзень духоўных разважанняў, які правёў а. Алег Шэнда OFMCap. На гэты раз дзень духоўных разважанняў быў асаблівым чынам прымеркаваны да таго, што навучэнец трэцяга курса Януш Чарнамораў рыхтаваўся атрымаць духоўны строй – сутану.

 
Святары Пінскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у акцыі Сусветнага дня памяці ахвяр ДТЗ
16.11.2015 12:04

15 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Брэстчыны правяла акцыю Сусветнага дня памяці ахвяр ДТЗ, прысвечанага памяці дзяцей, якія загінулі ў выніку дарожных аварый. У акцыі прынялі ўдзел каталіцкае і праваслаўнае духавенства Піншчыны.

 
Брэсцкія грэка-католікі паставілі ў Курапатах крыж у памяць ахвяр камунізму
13.11.2015 12:45

У Курапатах 7 лістапада быў устаноўлены і асвечаны новы крыж — у памяць пра рэпрэсаваных і знішчаных у савецкіх канцлагерах жыхароў Брэстчыны.

 
Рыцары Касцёла пакланіліся Каралеве Палесся: супольнасць пінскай семінарыі наведала Лагішын
10.11.2015 16:42

8 лістапада супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску здзейніла юбілейную пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.

 
У Баранавіцкім раёне католікі і праваслаўныя пабудавалі агульную капліцу
10.11.2015 09:25

Незвычайная капліца, якая змяшчае каталіцкую скульптуру Маці Божай і праваслаўныя іконы, знаходзіцца ў вёсцы Пастарынне на мясцовых могілках. Могілкі лічацца каталіцкімі, але там хаваюць вяскоўцаў абедзвюх канфесій.

 
Гомельскія католікі правялі малебен на месцы масавых расстрэлаў
03.11.2015 10:13

2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, гомельскія католікі традыцыйна правялі малебен каля крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы – на месцы, дзе карнікі НКУС здзяйснялі масавыя расстрэлы, у тым ліку святароў і свецкіх вернікаў. Гэта адно з месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору ў перыяд 1919-1940 гг.

 
«Дзень нараджэння дыяцэзіі — свята ўсяго Касцёла»: адбыліся ўрачыстасці 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі (+фотарэпартаж)
28.10.2015 16:17

28 кастрычніка адбыліся ўрачыстасці 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі, вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і 145-годдзя нараджэння першага біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага. Таксама духавенства і вернікі дыяцэзіі павіншавалі біскупа Пінскага Антонія Дзям’янку з 35-годдзем прэзбітэрскага пасвячэння.

 
У Пінску асвяцілі касцёл св. Бэнэдыкта, пабудаваны за пяць месяцаў
28.10.2015 00:50

27 кастрычніка асвячэннем новага касцёла святога Бэнэдыкта ў Пінску пачаліся ўрачыстасці 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі і духоўнай семінарыі i 145-й гадавіны нараджэння першага біскупа Пінскага Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага.

 
1000-старонкавы малітоўнік «на ўсё жыццё» выдалі ў Пінску
27.10.2015 16:23

Да 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі прымеркавана выданне малітоўніка на беларускай мове пад назвай «Бог добры» – найбольшага па змесце і самага шматстаронкавага ў гісторыі Касцёла ў Беларусі. Памер малітоўніка – больш за 1000 старонак.

 
«У Пінскай дыяцэзіі жыве каля трох мільёнаў чалавек — такая колькасць насельніцтва сёння ў Літве»: біскуп Пінскі да 90-годдзя дыяцэзіі
27.10.2015 06:37

90 гадоў спаўняецца сёлета з моманту стварэння Пінскай дыяцэзіі. Яе межы, змяніўшы за гэты час свае абрысы, сёння ўключаюць у сябе тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Пра тое, як змянялася дыяцэзія і чым яна жыве цяпер — у спецыяльным інтэрв’ю Сatholic.by з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 12 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.