Ініцыятыўная група працуе ў Гомелі над адкрыццём групы Ананімных Наркаманаў (АН або NA). Зараз ідзе працэдура рэгістрацыі групы ў гарвыканкаме.
11 снежня ў пінскай катэдры адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Юрыя Пракапюка, якое ўдзяліў ардынарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка.
У гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці з кастрычніка па снежань па панядзелках ужо больш за 20 гадоў праходзяць сустрэчы «Школы веры» для дарослых і моладзі. Як тлумачыць пробашч кс. Славамір Ласкоўскі, сустрэчы ладзяцца па той прычыне, што большасць парафіян — або так званыя неакатолікі, або тыя, хто быў ахрышчаны ў дзяцінстве, але ніколі не меў зносін з Касцёлам, бо тут яго не было доўгія гады.
У Пінскай дыяцэзіі, у сувязі з рэарганізацыяй некаторых дыяцэзіяльных душпастырскіх камісій і ініцыятыў, адбыліся змены і новыя прызначэнні сярод святароў.
20 лістапада ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі завяршыліся рэкалекцыі для святароў. У рэкалекцыях, якія праводзіў а. Станіслаў Памыкала SJ, прынялі ўдзел святары з Пінскай і іншых дыяцэзій Беларусі. У той жа дзень у Пінску праходзіла пастырская сустрэча духавенства дыяцэзіі.
20 лістапада ў Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця прайшло традыцыйнае свята ў гонар Анёлаў-ахоўнікаў. У інтэрнаце адбылася праваслаўная Літургія, якую правёў іерэй Свята-Траецкага храма айцец Мікалай Кадацкі, дзеці выступілі з канцэртам, а сёстры бэнэдыктынкі падрыхтавалі пачастунак.
15 лістапада хор катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску наведаў з адмысловым канцэртам Дом міласэрнасці ў г.п. Лагішын (Пінская дыяцэзія).
У гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці праходзяць штогадовыя сустрэчы ў «Школе веры» для моладзі і дарослых. Пробашч парафіі запрашае на сустрэчы вернікаў усіх канфесій, а таксама атэістаў.
16 лістапада ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбыліся аблучыны. «Духоўнае адзенне» — сутаны — атрымалі пяць навучэнцаў трэцяга курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага.
15 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага адбыўся дзень духоўных разважанняў для семінарыстаў. Праводзіў яго кс. Ігар Лашук з Таварыства св. Францішка Сальскага.
«Святы Айцец яднаецца ў малітве з духавенствам і вернікамі Пінскай дыяцэзіі, якія ўзгадваюць гэтага вялікага Пастыра, які вернае служэнне Божаму Народу шматкротна пацвярджаў дарам асабістай ахвяры», — адзначае ў лісце ад імя Пантыфіка субстытут Святога Пасаду арцыбіскуп Анджэло Бэччу.
13 лістапада завяршылася фармацыйная сустрэча маладых святароў, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне ў апошнія пяць гадоў. У сустрэчы прынялі ўдзел маладыя святары з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама Пінскай і Віцебскай дыяцэзій.
7 лістапада на гомельскіх Прудкоўскіх могілках іх сумеснае добраўпарадкаванне правялі прадстаўнікі розных канфесій.
Працягваецца дзейнасць рабочай групы па прафілактыцы абортаў у Гомельскай вобласці, у якую ўваходзяць галоўны гінеколаг вобласці Аксана Цяслова, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Выратаванне немаўлятаў», рыма-каталіцкай парафіі і епархіі Праваслаўнай Царквы. На чарговым пасяджэнні групы, якое адбылося 4 лістапада, абмяркоўваліся вынікі акцыі «Тыдзень без абортаў» і планы па далейшай прафілактыцы абортаў у рэгіёне.