Каля 80 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі сабралася 24 кастрычніка ў Брэсце на штогадовай сустрэчы моладзі Пінскай дыяцэзіі.
11 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах адбыўся сакрамэнт канфірмацыі, які ўдзяліў біcкуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
У Пінску на вуліцы Янішчыц ідзе да завяршэння будаўніцтва касцёла св. Бэнэдыкта. 8 кастрычніка на будаўнічай пляцоўцы быў асвечаны і ўшанаваны крыж, які ўжо ўсталяваны на касцёльнай вежы. Абрад асвячэння здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
5 кастрычніка Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску чарговы раз перажывала ўрачыстую інаўгурацыю новага навучальнага года. 2015/2016 год з’яўляецца пятнаццатым па ліку пасля адраджэння семінарыі ў 2001 годзе кардыналам Казімірам Свёнткам.
26 верасня ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах адбылася святочная святая Імша, прысвечаная распачаццю новага навучальнага года. Імшу канцэлебравалі новы дырэктар каледжа кс. Павел Рудзьман, выкладчык дагматычнай тэалогіі кс. Алег Сількевіч і выкладчык гісторыі філасофіі кс. Юрый Павайба.
Падчас рэстаўрацыйных прац у Гомельскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы выявілі ўнікальны абраз. Спецыялісты вызначылі, што знойдзены ў вёсцы Уза Гомельскага раёна абраз Панны Марыі можа мець 400-гадовы ўзрост. Абраз заўважыў і прывёз у рэстаўрацыйную майстэрню епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.
Кнігу 49-гадовай іспанкі Розы Пік пад назвай «Як атрымліваць асалоду ад сям'і з 1, 2, 3... дзецьмі» рыхтуюць для выдання на беларускай мове.
«Ісці ў нявіннасці, будаваць на камені і вызнаваць з верай!» — пад такім дэвізам з 14 па 17 верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшлі рэкалекцыі на пачатак навучальнага года.
Абласная архітэктурна-горадабудаўнічая рада ўхваліла канцэпцыю будаўніцтва каталіцкай святыні Унебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі на Рэчыцкім праспекце.
16 верасня ў Пінску адбылася сустрэча катэхетаў, а таксама пастырская сустрэча духавенства Пінскай дыяцэзіі. Сустрэча катэхетаў была прысвечана тэме катэхізацыі дарослых.
6 верасня, перад святам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Століне з нагоды парафіяльнага фэсту, які адбудзецца ў гэтае свята. Таксама нагодай візіту было 90-годдзе дыяцэзіі, якое адзначаецца сёлета.
27-28 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылася малітоўная сустрэча святароў-выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія сёлета адзначаюць 12-ю гадавіну святарскага служэння.
Адроджаная каталіцкая парафія просіць аб садзейнічанні ў выдзяленні ўчастка пад святыню.
Анлайн-сэрвіс «Прашу памаліцца» вярнуўся на сайт гомельскай парафіі пасля тэхнічных работ. Спецыяльна для katolik-gomel.by гэты сэрвіс стварыў праграміст Антон Зялінскі.
22 жніўня святой Імшой з удзелам пілігрымаў завяршыліся ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, гамілію прамовіў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.