Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Пінскай дыяцэзіі


Біскуп Антоні Дзям’янка на сустрэчы моладзі Пінскай дыяцэзіі: “Засведчыць, што Хрыстус учора, сёння і заўсёды дзейнічае ў структурах Касцёла”
10.01.2015 20:20

10 студзеня ў Баранавічах адкрылася дыяцэзіяльная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі. Святую Імшу ў межах сустрэчы ўзначаліў у парафіі Святога Зыгмунта біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
У 2015 г. плануецца пачаць будаўніцтва другой чаргі Дзіцячай вёскі для сірот-інвалідаў
10.01.2015 17:57

У гэтым годзе плануецца пачаць будаўніцтва другой чаргі Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (Дзіцячай вёскі). Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацабароне Гомельскага аблвыканкама Леанід Мальчук.

 
Каталіцкі Дом міласэрнасці ў Гомелі на праваслаўнае Раство наведала рэкордная колькасць патрабуючых
08.01.2015 16:39

7 студзеня, калі праваслаўныя вернікі адзначаюць Божае Нараджэнне, сёстры ордэна Маці Тэрэзы ў Гомелі зладзілі святочны абед для патрабуючых і беспрытульных, большасць з іх была праваслаўнага веравызнання.

 
Біскуп Казімір Велікаселец павіншаваў епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана са святам Божага Нараджэння
07.01.2015 14:34

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец павіншаваў епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана са святам Божага Нараджэння.

 
Гомельскія скаўты здзейснілі зімовую вандроўку да Маці Божай Юравіцкай
06.01.2015 17:00

3-4 студзеня дарослыя скаўты-«вандроўнікі» Першай гомельскай дружыны каталіцкіх скаўтаў святога Андрэя Баболі здзейснілі сваю зімовую вандроўку. Цэнтральным пунктам пілігрымкі была абрана вёска Юравічы Калінкавіцкага раёна.

 
Біскуп Казімір Велікаселец і «Карытас» Пінскай дыяцэзіі павіншавалі са святамі дзяцей з сацыяльнага дома
30.12.2014 16:56

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец разам з супрацоўнікамі і валанцёрамі дыяцэзіяльнага «Карытас» правялі дабрачынную акцыю «Міласэрнасць у святочныя дні».

 
У гомельскім касцёле прайшоў калядны канцэрт лепшых музыкантаў горада
29.12.2014 16:32

28 снежня ў гомельскім касцёлe Нараджэння Божай Маці прайшоў традыцыйны калядны канцэрт класічнай музыкі, які кожны год бясплатна ладзяць у святыні Таццяна Томсан і яе сябры — лепшыя музыканты Гомельскай абласной філармоніі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў.

 
У свята Святой Сям’і біскуп Антоні Дзям’янка цэлебраваў Імшу ў гомельскай парафіі
28.12.2014 14:33

28 снежня, у свята Святой Сям’і, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу ў парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі.

 
На Божае Нараджэнне гомельскія католікі завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей
27.12.2014 17:58

На Божае Нараджэнне вернікі гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей. Як сімвал выратаванага ад аборту дзіцяці многія вернікі прынеслі ў касцёл па ружы, якія былі пастаўлены перад алтаром.

 
У г. Высокае ўсталяваны крыж пры магілах салдат, загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны
26.12.2014 13:13

Упершыню пасля вайны дзякуючы намаганням пробашча ксяндза Андрэя Бародзіча і вернікаў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Высокае (Пінская дыяцэзія) быў усталяваны крыж у скверы пры магілах салдат, загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка на Імшы пастэрцы ў Пінску: «Няхай у таямніцы Уцелаўлення мы нанова спазнаем вялікую любоў Бога» (+фота)
25.12.2014 02:25

У вігілію Божага Нараджэння біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску.

 
У Катэхетычным каледжы ў Баранавічах прайшла аплатковая сустрэча (+фота)
24.12.2014 23:58

20 снежня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей.

 
Апостальскі Нунцый прыняў удзел у аплатковай сустрэчы ў пінскай семінарыі
23.12.2014 11:40

22 снежня адбылася аплатковая сустрэча Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

 
У Гомель прыбыў Бэтлеемскі агонь
22.12.2014 12:00

21 снежня на святой Імшы ў парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец прыняў з рук каталіцкіх скаўтаў Бэтлеемскі агонь. У Гомель група скаўтаў даставіла агонь ужо ў пяты раз. 

 
Закладка вуглавога каменя і асвячэнне касцёла адбылося ў Белаазёрску (+фота)
21.12.2014 17:33

21 снежня ў Белаазёрску (Пінская дыяцэзія, Пружанскі дэканат) адбылося асвячэнне касцёла і ўрачыстая закладка вуглавога каменя на будаўніцтва новай святыні. На ўрачыстую падзею прыбыў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 19 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.