Будынак былога мужчынскага кляштару цыстэрсаў у Мазыры пустуе ўжо каля пяці гадоў. Напрыканцы мінулага года мазырскія ўлады прапанавалі Касцёлу прыняць будынак, на што рашэнне Касцёла было адмоўным. «Біскуп Антоні Дзям'янка звярнуўся да ўладаў з прапановай адкласці гэтае пытанне, калі няма фінансаў з боку ўладаў і таксама Касцёл не мае такіх вялікіх
сродкаў, каб на сённяшні дзень узяць на сябе абавязак рэстаўрацыі,» — паведаміў канцлер Пінскай дыяцэзіі, кс. Андрэй Рылка для беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.