21 жніўня ў межах урачыстасцяў у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне адбылася святая Імша і начное чуванне з удзелам пілігрымаў, якія прыбылі ў санктуарый. Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які сёлета дзякуе Богу за 70 гадоў з дня нараджэння, гамілію прамовіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
9 жніўня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Гарадзішчы, Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Сталовічах і Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах і сустрэўся з вернікамі. Візіт быў звязаны з падрыхтоўкай да правядзення 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі.
6 жніўня, у свята Перамянення Пана, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы.
У гэтым навучальным годзе да семінарыйнай супольнасці далучыцца адзін юнак з Пінскай дыяцэзіі - Уладзіслаў Козел.
У Навагрудак на сёлетнія ўрачыстасці 72-годдзя мучаніцкай смерці 11 сясцёр назарэтанак, якія 1 жніўня 1943 года былі расстраляны фашыстамі, прыйшла пілігрымка з Новай Мышы (Пінская дыяцэзія). Такім чынам, пілігрымка, якая існавала раней, але апошнія гады па розных прычынах не магла быць арганізавана, аднавілася.
Стала вядома аб новым месцы, якое можа быць выдзелена гарадскімі ўладамі ў Гомелі пад будаўніцтва касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Адміністрацыя Савецкага раёна запрашае гомельцаў абмеркаваць магчымасць будаўніцтва касцёла на Рэчыцкім праспекце каля скульптуры «Рысь» - недалёка ад канчатковага прыпынку тралейбусаў «Сонечны», на выездзе з горада.
Вечарам 28 ліпеня ў Міждыяцэзільнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску пачаліся духоўныя практыкаванні, прысвечаныя тэме хрысціянскага паклікання.
У вёсцы Крыўчыцы Пінскага раёна паступова адраджаецца каталіцкае жыццё. Зімой 2015 г. дэкрэтам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі там была ўтворана парафія пад тытулам святой Ганны.
16 ліпеня ў Палонцы (Пінская дыяцэзія, Баранавіцкі дэканат) адбылася парафіяльная ўрачыстасць. З нагоды ўспаміну Паўсюдным Касцёлам Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль парафія пад гэтым тытулам у вёсцы святкавала фэст.
13 ліпеня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай y Палонцы (Пінская дыяцэзія, Баранавіцкі дэканат) адзначылі дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў свецкай інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе пад Баранавічамі. Асаблівым чынам ушанавалі памяць кс. Вінцэнтыя Кураса CSMA, які ў той перыяд абслугоўваў касцёл у Палонцы.
29 чэрвеня ў Пінску адбылася закладка і асвячэнне краевугольнага каменя пад новы касцёл св. Бэнэдыкта. На ўрачыстую падзею прыбыў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Самая доўгая ў Беларусі пілігрымка Брэст - Баранавічы - Будслаў выйшла 18 чэрвеня з Брэста, а 25 чэрвеня ў Баранавічах да яе далучацца сотні мясцовых католікаў. З Брэста вырушылі каля 50 чалавек. Пілігрымка ўключае 16 дзён шляху, адлегласць, якую за гэты час пойдуць пілігрымы, - 537 км.
16 чэрвеня ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбылася святая Імша з нагоды заканчэння навучальнага года 2014/2015. Адметнасцю Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, стала прыняцце навучэнцаў пятага курса Рамана Страшко і Паўла Трона ў шэраг кандыдатаў да пасвячэння.
13 чэрвеня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякан Чэслаў Ладыка. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Нядаўна на вуліцах Гомеля з'явіліся тры сацыяльныя білборды з Місіс Беларусь-2014 — гамяльчанкай Юліяй Перагудавай — і яе дзецьмі. Самая прыгожая сямейная жанчына Беларусі заклікае не рабіць аборты і захоўваць жыццё. Адзін з білбордаў усталяваны на галоўнай вуліцы Савецкай каля праваслаўнага Свята-Траецкага храма і каталіцкага Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы.