Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Музычны гурт пінскай семінарыі маліўся з вернікамі Жлобіна і Светлагорска |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
28.03.2011 15:48 |
У нядзелю 27 сакавіка 2011 г. музычны гурт пінскай духоўнай семінарыі «Подых Духа» правёў дзве малітоўныя сустрэчы. Адбыліся яны ў Жлобіне і Светлагорску. Разам з парафіянамі семінарысты маліліся аб добрых плёнах сустрэчы, разважалі над каштоўнасцю штодзённага навяртання і падкрэслівалі важнасць адказу на пакліканне. Музыканты прадставілі кампазіцыі з новага альбома, які рыхтуецца да запісу, а на заканчэнне сустрэч заклікалі быць вернымі закліку апостальства і сведчання хрысціянскай веры. Гурт «Подых Духа» пачаў сваю музычную дзейнасць у 2007 годзе. З той пары змяніўся яго склад і назва (папярэдняя назва — «Адраджэнне»). За гэты час гурт наведаў з канцэртамі шматлікія гарады Беларусі. |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.