Парафіі Віцебска падарылі свята дзецям у шпіталі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
04.01.2012 11:59 |
Пробашч парафіі Св. Барбары а. Міхал Ермашкевіч ОР разам з а. Кшыштафам Кац’янам ОР і дзецьмі падрыхтавалі цудоўны спектакль аб нараджэнні Збаўцы. Многія з маленькіх пацыентаў шпіталя ўпершыню ўбачылі сапраўдную батлейку і пачулі калядкі. Выхаванцы клуба «Юнікс» намалявалі чароўныя мастацкія творы на тэму Божага Нараджэння, і выстава ўпрыгожыла вялікую шпітальную залу. А ад парафіі Св. Антонія Падуанскага фотавыставу сваіх твораў падарыў хворым дзецям Аляксандр Балабошка. Салодкія падарункі ўручыў дырэктар «Карытас» Віталь Кульпекша. Разам з маленькімі пацыентамі прыйшлі падзяліць радасць Божага Нараджэння і Новага года ўрачы і медыцынскія сёстры шпіталя, а таксама здымачная група Віцебскага тэлебачання. Варта сказаць, што такія калядныя сустрэчы ў шпіталі ладзяцца ўжо дзесяць год у рамках фестывалю «Дні Хрысціянскай культуры», а каардынуе праграму кс. дэкан Віцебскі а. Тадэвуш Дабравольскі SDS. Барбара Сіпайла |
Фотарэпартаж |