Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Віцебску прайшоў дабрачынны канцэрт абласной філармоніі «Слухай сэрцам» |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
08.01.2013 12:51 |
Фінальным акордам святочных мерапрыемстваў фонду «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі стаў дабрачынны канцэрт артыстаў Віцебскай абласной філармоніі пад назвай «Слухай сэрцам», які прайшоў 6 студзеня ў касцёле св. Барбары.
Са словамі прывітання да гасцей канцэрта звярнуўся біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Іерарх падкрэсліў, што і ў дні Божага Нараджэння мы не павінны забываць пра хворых і самотных людзей, што наша дапамога павінна быць своечасовай і не толькі абмяжоўвацца ўручэннем падарунка — яна павінна несці частачку цеплыні і надзеі з нашага сэрца.
Пасля заканчэння канцэрта дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Віталій Кульпекша падзякаваў артыстам Віцебскай абласной філармоніі за цудоўнае выкананне музычных твораў.
Кожны жадаючы мог набыць дыск з каляднай музыкай. На атрыманыя сродкі будуць набыты салодкія прысмакі для дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі.
Антаніна Палінская
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.