Важна не паддавацца страху, бо менавіта гэтага жадаюць тэрарысты, адзначыў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П'етро Паралін пасля сустрэчы, прысвечанай бяспецы ў Рыме падчас Юбілейнага Году Міласэрнасці, у якой прыняў удзел. Нарада прайшла 18 лістапада ў адміністрацыі італьянскай сталіцы.
Абрад “Recognitio” — пацвярджэння — Святых Дзвярэй прайшоў 17 лістапада ў ватыканскай базыліцы св. Пятра. Яго ўзначаліў архіпрэзбітэр базылікі кардынал Анджэло Камастры. Гэта быў яшчэ адзін этап падрыхтоўкі да правядзення Юбілейнага Года, які пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Папа Францішак звярнуўся 18 лістапада з заклікам у сувязі з набліжэннем Сусветнага дня дзіцяці. Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Пантыфік падкрэсліў, што абарона дзяцей, іх ахова ад розных форм эксплуатацыі і кепскіх адносін з’яўляецца абавязкам, а дабро дзіцяці — самым важным крытэрыем.
Папа Францішак заклікаў адчыніць дзверы сем’яў, гарадоў і грамадстваў. На пачатку агульнай аўдыенцыі 18 лістапада Святы Айцец нагадаў, што з набліжэннем Юбілейнага Года Касцёл апынуўся на парозе вялікай і шырока адчыненай брамы Божай Міласэрнасці.
Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья ў мінулыя выхадныя наведаў сталіцу Сірыі. Іерарх перадаў ад імя Святога Айца мясцоваму Касцёлу 6 тыс. асобнікаў Евангелля паводле Лукі на арабскай мове і 110 тыс. еўра для бежанцаў, каб дапамагчы ім перажыць зіму.
У сувязі з тэрактамі ў Парыжы Год Божай Міласэрнасці, які пачынаецца 8 снежня, набывае яшчэ большае значэнне, сказаў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі SJ у заяве, якую цытуе Ватыканскае радыё.
Вечарам 15 лістапада Папа Францішак наведаў лютэранскую царкву італьянскай сталіцы, падтрымаўшы традыцыю, закладзеную Янам Паўлам II і Бэнэдыктам XVI, якія былі тут з візітамі адпаведна ў 1983 і 2010 гадах.
Канчатковай мэце чалавека – сустрэчы з Уваскрослым Панам – прысвяціў Папа Францішак свае разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 15 лістапада.
Папа Францішак выказаў свой глыбокі смутак у сувязі з тэрарыстычнымі актамі, якія адбыліся ў сталіцы Францыі позна вечарам 13 лістапада і адабралі жыцці па меншай меры ў 120 чалавек.
Пачалася рэгістрацыя пілігрымаў, якія жадаюць прыняць удзел у мерапрыемствах Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Ватыкане. Гэта можна зрабіць на сайце www.im.va.
Святы Пасад рашуча асудзіў тэракты ў сталіцы Францыі, якія адбыліся вечарам 13 лістапада. Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі апісаў іх як замах на мір усяго чалавецтва.
Старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья 14-15 лістапада здзейсніць візіт у Сірыю. На гэтыя дні заплаваны сустрэчы з Патрыярхам Мелькіцка-Каталіцкай Царквы Грыгорыем III і прысутнымі ў Дамаску біскупамі, а таксама з сірыйскімі хрысціянскімі сем’ямі.
Вернікі сустракаюцца ў жыцці са спакусай абагаўлення зямных рэчаў і звычак. У той жа час адзіным вечным хараством, вартым чалавечай увагі, з’яўляецца прыгажосць Бога, падкрэсліў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 12 лістапада.
На агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 11 лістапада Папа адзначыў важнасць сумеснага правядзення часу ў сямейным асяроддзі. Яго сапраўднай «іконай», па словах Святога Айца, з’яўляецца сям’я, сабраная вакол нядзельнага стала.
10 лістапада на стадыёне «Artemio Franchi» ў Таскане Папа Францішак ўзначаліў святую Імшу. У гаміліі Святы Айцец звярнуў увагу на евангельскае пытанне, з якім Езус звярнуўся да вучняў: «Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?» Паводле слоў Пантыфіка, гэта цікавіла Езуса для таго, каб мець магчымасць камунікаваць з народам.