Святы Айцец у канцы лістапада наведае Кенію, Уганду і ЦАР, перадае агенцтва ЭФЭ.
Канспіралагічныя версіі аб маніпуляцыях Сінодам Біскупаў катэгарычна абверг амерыканскі кардынал Дональд Вюрл.
18 кастрычніка Папа Францішак кананізаваў Луі і Зэлі Мартэн, бацькоў адной з самых вядомых каталіцкіх святых Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса. Да хвалы алтара былі ўзнесены таксама італьянскі святар Вінчэнца Гросі і іспанская законніца Марыя ад Беззаганага Зачацця.
Папа Францішак прыняў удзел у святкаванні 50-годдзя ўстанаўлення Сінода Біскупаў, якое прайшло 17 кастрычніка ў ватыканскай зале Паўла VI. У сваёй доўгай прамове Святы Айцец сканцэнтраваўся над значэннем «Сінода» як «супольнага шляху» Божага Народу.
Біскупы павінны знайсці адказ на падвойную пагрозу радыкалаў-ісламістаў і радыкалаў знутры Заходняга свету, каб свет зразумеў прыгажосць хрысціянскай сям'і, сказаў кардынал Рабэр Сара, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.
У адной з малых груп Сінода Біскупаў выказвалася прапанова аб скліканні спецыяльнай камісіі экспертаў, якія вывучаць магчымасць святой Камуніі для разведзеных, што жывуць у новых несакрамэнтальных саюзах.
«Сцеражыцеся закваскі крывадушнасці фарысейскай» – гэта цытата з Евангелля св. Лукі (Лк 12, 1-7) стала лейтматывам гаміліі Святога Айца 16 кастрычніка 2015 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты.
15 кастрычніка 2015 г. каля 19.00, пасля завяршэння вячэрняй асамблеі Сінода Біскупаў, Папа Францішак наведаў бяздомных у новым інтэрнаце, адкрытым некалькі дзён таму Апостальскай элемазінарыяй у памяшканнях Генеральнай курыі Таварыства Езуса, недалёка ад Ватыкана.
Святы Айцец Францішак 14 кастрычніка 2015 г. нечакана пачаў агульную аўдыенцыю ў Ватыкане.
Падчас 8-й Генеральнай кангрэгацыі Сінода Біскупаў, якая прайшла 14 кастрычніка ў Ватыкане, былі прадстаўлены даклады трынаццаці працоўных груп на тэму другой часткі «Instrumentum Laboris», якая была названа «пульсуючым сэрцам» усяго Сінода.
Падчас агульнай аўдыенцыі 14 кастрычніка Папа Францішак заклікаў глядзець на кожнае дзіця вачыма Езуса і прапанаваў падумаць аб абяцаннях, якія дарослыя даюць дзецям.
У прадмове да моладзевага катэхізіса Святы Айцец прызнаўся, што засынае, молячыся спантанна.
На пасяджэнні Сінода Біскупаў ідзе ў дадзены момант складаны працэс дэтальнага разгляду працоўнага дакумента «Instrumentum Laboris».
На Сінодзе біскупаў на тэму сям'і часта гучыць пытанне, што датычыць перыяду падрыхтоўкі да сакрамэнту сужэнства.
Найстарэйшы кардынал Касцёла, Лорыс Франчэска Капавіла, у сераду 14 кастрычніка адзначыць свой 100-гадовы юбілей.