25 верасня Папа Францішак наведаў штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку з нагоды 70-годдзя заснавання гэтай арганізацыі і пачатку Генеральнай Асамблеі, падчас якой прадстаўнікі 193 краін свету павінны зацвердзіць парадак дзеянняў у галіне ўстойлівага развіцца да 2030 г.
Нельга знайсці сацыяльнага ці маральнага апраўдання, ніякага апраўдання для адсутнасці даху над галавой, сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з бяздомнымі ў касцёле св. Патрыка ў Вашынгтоне 24 верасня.
Папа Францішак падзякаваў за адданую працу амерыканскім кансэкраваным асобам. 24 верасня Пантыфік узначаліў Нешпары з іх удзелам у катэдры св. Патрыка ў Нью-Ёрку ў межах свайго візіту ў ЗША.
24 верасня адбыўся гістарычны візіт Папы Францішка ў Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі, падчас якога Пантыфік звярнуўся да амерыканскіх заканадаўцаў з прамовай.
Падчас візіту Святога Айца ў Белы дом у Вашынгтоне 23 верасня адбылася яго прыватная сустрэча з Прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Размова працягвалася каля 40 хвілін.
23 верасня ў катэдральным касцёле Вашынгтона ў межах свайго візіту ў ЗША Папа Францішак кананізаваў благаслаўлёнага Хуніпера Сьеры, іспанамоўнага місіянера-францішканіна, заснавальніка каталіцкіх місій на тэрыторыі сучаснай Каліфорніі.
Папа Францішак у рамках свайго дзясятага Апостальскага падарожжа прыбыў у Злучаныя Штаты Амерыкі. 23 верасня ў Белым доме ў Вашынгтоне адбылася афіцыйная цырымонія прывітання Пантыфіка.
22 верасня на шляху з Сант’яга-дэ-Куба ў Вашынгтон Папа Францішак правёў імправізаваную прэс-канферэнцыю на борце самалёта.
Сям’я — школа чалавечнасці, нават калі і не бывае дасканалых бацькоў, адзначыў Папа Францішак падчас сустрэчы з кубінскімі сем’ямі ў катэдральным касцёле Сант’яга-дэ-Куба. Пантыфік благаславіў усіх цяжарных жанчын, якія знаходзіліся ў святыні, а таксама тых, якія сачылі за падзеяй праз медыя.
22 верасня Папа Францішак узначаліў Эўхарыстыю ў санктуарыі Маці Божай Міласэрнасці дэль-Кобрэ на Кубе. У гаміліі Пантыфік разважаў пра евангельскае апавяданне аб наведзінах Марыяй Яе пажылой і цяжарнай сваячкі Альжбеты.
21 верасня Папа Францішак прыбыў у Сант’яга-дэ-Куба. З аэрапорта Пантыфік адправіўся ў семінарыю св. Васіля Вялікага, якая стала яго рэзідэнцыяй, дзе сустрэўся з кубінскімі біскупамі, а затым маліўся з імі ў суседнім санктуарыі Маці Божай Міласэрнасці дэль-Кобрэ.
21 верасня ў межах Апостальскага падарожжа на Кубу Папа Францішак наведаў Ольгін — горад ва ўсходняй частцы Кубы, у якім не быў ніводзін з Рымскіх Пантыфікаў. На цэнтральнай плошчы Папа ўзначаліў Эўхарыстыю ў прысутнасці шматлікіх вернікаў.
20 верасня ў гаванскім культурным цэнтры імя кс. Фелікса Варэлы Папа Францішак сустрэўся з кубінскай каталіцкай моладдзю. Пантыфік заклікаў маладых людзей не баяцца марыць, умацоўваць надзею і будаваць культуру сустрэчы.
Папа Францішак заклікаў кубінскае духавенства даваць сведчанне беднасці і міласэрнасці. Святы Айцец сустрэўся з яго прадстаўнікамі 20 верасня ў катэдральным касцёле Гаваны. Да сабраных Пантыфік звярнуўся экспромтам.
20 верасня пасля святой Імшы ў Гаване Папа Францішак сустрэўся з былым Прэзідэнтам Кубы Фідэлем Кастра. Размова ў рэзідэнцыі пажылога палітыка працягвалася каля 30 хвілін у цёплай і нефармальнай атмасферы.