«Прачніся!» — назва дыска з гаміліямі Папы Францішка ў музычных аранжыроўках, які нядаўна быў падрыхтаваны і выдадзены ў Італіі.
Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі агульнаітальянскага касцёльнага кангрэсу ў фларэнтыйскай архікатэдры Санта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ 10 лістапада Папа Францішак накіраваўся ў базыліку Санцісіма-Анунцыята, каб сустрэцца з хворымі і інвалідамі.
Папа Францішак даў некалькі парад новаму біскупу Анджэло Дэ Данацісу, якому ўдзяліў пасвячэнне 9 лістапада.
Польскі лідар сустрэўся таксама з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам і намеснікам сакратара па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі кс. Антуанам Камільеры.
Падчас візіту ў Фларэнцыю 10 лістапада Папа паабедае ў мясцовай каталіцкай сталоўцы, названай у гонар св. Францішка Асізскага. Кампанію Пантыфіку складуць каля 60 бедных людзей, якія штодзённа атрымліваюць тут гарачую ежу, маральную і духоўную падтрымку.
Сапраўдная любоў здзяйсняецца не з таго, што лішняе, а з самага неабходнага, адзначыў Папа Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 8 лістапада.
Папа Францішак пракаментаваў сітуацыю з выкраданнем і публікацыяй канфідэнцыйных дакументаў Апостальскай Сталіцы.
Біскупы і святары змагаюцца са спакусай «двайнога жыцця», Касцёл закліканы служыць, каб не ператварыцца ў «дзялка». Гэта думкі, якія прагучалі ў гаміліі Папы Францішка 6 лістапада падчас ранішняй святой Імшы ў Ватыкане.
Папа Францішак быў у 2015 г. адной з самых уплывовых фігур у свеце. У штогадовым спісе, складзеным амерыканскім часопісам «Forbes», Пантыфік апынуўся на чацвёртым месцы.
«Хрысціянін не зачыняе дзверы ні перад кім, нават калі гэта выклікае супраціў», - сказаў Папа Францішак у гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі 5 лістапада ў Ватыкане.
Старшыня Папскай рады «Iustitia et pax» кардынал Пітэр Тарксан прэзентаваў энцыкліку Святога Айца «Laudato si’» ва ўніверсітэце штата Агаё ў ЗША, куды быў запрошаны для ўдзелу ў дыскусіі на тэму ўстойлівай экалогіі.
Сям’я – гэта «трэніровачная зала», у якой чалавек удасканальваецца ва ўзаемным прабачэнні і дарэнні сябе іншым, сказаў Папа Францішак 4 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Вечарам 1 лістапада Папа Францішак цэлебраваў святую Імшу на рымскіх могілках «Кампа Верана». Ва ўрачыстасць Усіх Святых Пантыфік маліўся там за памерлых, якія спачываюць як на гэтых найбуйнейшых могілках сталіцы Італіі, так і ва ўсіх месцах у свеце.
Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла 2 лістапада аб крымінальным расследаванні, якое вядзе на працягу апошніх месяцаў Ватыканская жандармерыя ў сувязі з выкраданнем і распаўсюджваннем канфідэнцыйных дакументаў.
«Яго Святасць Францішак перадае свае спачуванні Вам і расійскаму народу», – гаворыцца ў лісце на імя Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, падпісаным Дзяржаўным Сакратаром Папы кардыналам П’етро Паралінам.