Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Акаўнт Папы Францішка з’явіцца ў «Instagram»
Святы Айцец
17.03.2016 10:59

Профіль Папы Францішка з’явіцца ў папулярнай сацыяльнай сетцы для абмену фотаздымкамі і відэазапісамі «Instagram». Акаўнт Святога Айца пачне дзейнічаць 19 сакавіка і будзе называцца «Franciscus».

 
Святы Айцец: «Нельга трапляць у роспач перад абліччам пакут!»
Слова Папы
16.03.2016 16:38

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 16 сакавіка Папа Францішак нагадаў, што міласэрнасць Бога здольная адкрываць і напаўняць суцяшэннем сэрцы. У катэхезе Пантыфік разважаў над прадказаннем прарока Ераміі аб вяртанні ізраільскага народа на Радзіму, як сведчанні бязмежнай міласэрнасці і любові Бога.

 
У Ватыкане прызначаны дапаможныя рэвізоры для фінансавых структур
Святы Айцец
16.03.2016 15:39

Папа Францішак прызначыў 16 сакавіка двух дапаможных рэвізораў для фінансавых структур Святога Пасаду і дзяржавы Ватыкан. Імі сталі Феручыо Панікка і Алесандро Касініс Рагіні.

 
Папа выказаў спачуванні ахвярам тэракту ў Турцыі
Святы Айцец
16.03.2016 11:38

Дзяржаўны Сакратарыят Ватыкана накіраваў ад імя Святога Айца тэлеграму прэзідэнту Турцыі з нагоды крывавага тэрарыстычнага акту ў Анкары, у выніку якога загінула 37 чалавек.

 
Папа прызначыў даты кананізацыі Маці Тэрэзы і іншых благаслаўлёных
Святы Айцец
15.03.2016 17:28

У чэрвені, верасні і кастрычніку будуць кананізаваны благаслаўлёныя Маці Тэрэза з Калькуты, кс. Станіслаў Папчынскі, Марыя Альжбета Хэссельблад O.Ss.S., кс. Хасэ Габрыэле Дэль Разарыё Бракера і Хасэ Санчэс дэль Рыа.

 
Шведcкую брыгітку, якая хавала яўрэяў і фашыстаў, кананізуюць
Дзяржава Ватыкан
15.03.2016 11:44

Папа Францішак зацвердзіў другі цуд благаслаўлёнай Марыі Альжбеты Хэссельблад O.Ss.S., якая аднавіла супольнасць сясцёр брыгітак у Швецыі і ўратавала жыццё больш чым 60 людзям.

 
Папа Францішак асудзіў тэракт у Кот-д'Івуары
Святы Айцец
15.03.2016 10:20

Пантыфік выказаў спачуванне народу Кот-д'Івуара пасля тэрарыстычнага акту, падчас якога ісламісты забілі 18 чалавек, а яшчэ 33 атрымалі раненні.

 
Святы Айцец: наш адказ — гэта давер Богу
Святы Айцец
15.03.2016 08:20

Перад абліччам сучасных «цёмных далін» адзіным адказам з’яўляецца давер да Бога, які ніколі нас не пакідае, сказаў Папа Францішак 14 сакавіка падчас ранішняй святой Імшы ў Ватыкане. Папа спаслаўся на першае чытанне літургіі слова з кнігі прарока Даніэля (Дан 13, 41с-62), якое распавядае гісторыю Зузаны, ілжыва абвінавачанай двума старэйшынамі.

 
Папа звярнуўся да юрыстаў падчас курса пра сямейнае кананічнае права
Святы Айцец
14.03.2016 11:40

Святы Айцец распавядаў пра тое, якімі былі прычыны апошніх зменаў у правілах прызнання несапраўдным касцёльнага шлюбу.

 
Папа Францішак падараваў тысячы кішэнных Евангелляў пасля малітвы
Святы Айцец
14.03.2016 10:45

Святы Айцец «абнавіў» традыцыю дарэння вернікам кішэнных выданняў Евангелля. У нядзелю на плошчы святога Пятра ў Ватыкане пасля малітвы «Анёл Панскі» валанцёры раздалі кішэнны варыянт Евангелля паводле Лукі.

 
Папа Францішак: «Бог не атаясамлівае нас са злом, якое мы здзейснілі»
Слова Папы
13.03.2016 18:02

Божая воля – не асуджэнне, а збаўленне чалавека, падкрэсліў Папа Францішак у разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» 13 сакавіка. Па словах Пантыфіка, Бог не жадае прыбіваць чалавека да яго грахоў, а хоча яго вызвалення.

 
Святы Пасад афіцыйна пацвердзіў візіт Папы ў Польшчу
Святы Айцец
13.03.2016 16:55

«З нагоды наступных Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве, прымаючы запрашэнне вышэйшых уладаў Рэспублікі і польскіх біскупаў, Яго Святасць Францішак адправіцца з пастырскім візітам у Польшчу з 27 па 31 ліпеня 2016 года», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве Прэс-службы Святога Пасаду.

 
Святы Айцец: «Не будзем любіць толькі на словах, але з учынкамі і ў праўдзе»
Слова Папы
12.03.2016 22:25

«Быць міласэрнымі, як Айцец, азначае наследаваць Езуса на шляху служэння», – адзначыў Папа Францішак падчас надзвычайнай аўдыенцыі ў Ватыкане 12 сакавіка.

 
Папа Францішак: Касцёл імкнецца вылечыць раны тых, чыё сужэнства распалася
Святы Айцец
12.03.2016 22:10

12 сакавіка Пантыфік сустрэўся з удзельнікамі фармацыйнага курсу, прысвечанага новаўвядзенням, звязаным з «сужэнскім працэсам» і працэдурай «super rato», які праводзіць Трыбунал Рымскай Роты.

 
«Евангелле Міласэрнасці» раздадуць на ватыканскай плошчы
Дзяржава Ватыкан
12.03.2016 21:12

У пятую нядзелю Вялікага посту, 13 сакавіка, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане пасля малітвы «Анёл Панскі» валанцёры раздадуць людзям кішэнны варыянт Евангелля паводле Лукі.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 56 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.