«Міласціна» стала цэнтральным словам у разважаннях Папы Францішка падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 9 красавіка на плошчы св. Пятра пры ўдзеле 40 тыс. вернікаў з усяго свету.
9 красавіка Святы Пасад паведаміў, што Папа Францішак наведае Арменію, Грузію і Азербайджан. Гэта будуць два асобныя падарожжы: у чэрвені – у Арменію, у верасні – у Грузію і Азербайджан.
8 красавіка была апублікавана другая Апостальская адгартацыя Папы Францішка «Amoris Laetitia» (Радасць любові). Дакумент, прысвечаны любові ў сям’і, з’яўляецца плёнам працы Сінода Біскупаў, пасяджэнні якога праходзілі ў Ватыкане ў 2014 і 2015 гг.
Мара пяцігадовай амерыканкі Элізабэт “Лізі” Маерс, якая губляе зрок з-за рэдкага генетычнага захворвання, здзейснілася. Дзяўчынка сустрэлася з Папам Францішкам. Пра гэта паведамілі 6 красавіка заходнія СМІ.
На канале Ватыканскага тэлецэнтра ў «YouTube» з’явіўся новы відэаролік, у якім Папа Францішак абвяшчае і тлумачыць свае малітоўныя інтэнцыі на красавік.
На агульнай аўдыенцыі 6 красавіка Папа Францішак пасля цыклу катэхез пра Божую міласэрнасць у Старым Запавеце, які завяршыў на мінулым тыдні, прапанаваў пачаць размаўляць пра тое, як Езус вёў міласэрнасць да яе поўнай рэалізацыі.
На тое, што спорт дапамагае ў пераадоленні існуючых у свеце канфліктаў, звярнуў увагу Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 6 красавіка.
Святы Пасад пацвердзіў 6 красавіка, што існуюць кантакты з грамадзянскімі і рэлігійнымі ўладамі Грэцыі на тэму магчымага візіту ў краіну Святога Айца Францішка.
«Базыліка св. Пятра і папскія базылікі Рыма» — так называецца новы фільм, зняты пры супрацоўніцтве Ватыканскага тэлецэнтра і кампаніі «Sky 3D».
Папа Францішак заклікаў вернікаў быць людзьмі, якія кажуць «так» Богу, а не адварочваюцца ад Яго, робячы выгляд, што не разумеюць, аб чым Ён просіць.
2 красавіка ў Ватыкане Папа Францішак сустрэўся з біскупам Бернарам Фэле, настаяцелем Брацтва св. Пія Х. Пра гэта стала вядома са спецыяльнага паведамлення Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
Фатограф Фабіё Мантэнья зрабіў праект, які апісвае суровую штодзённасць і ўрачыстую ўзнёсласць службы людзей, якім даручана ахова Святога Айца.
Cакратарыят па камунікацыі Апостальскай Сталіцы стварыў бюро «DotCatholic» з мэтай кіравання інтэрнэт-даменам верхняга ўзроўню «.catholic», прызначанага для распаўсюджвання навучання, паслання і каштоўнасцяў Каталіцкага Касцёла ў кібер-прасторы, якая ўсё больш пашыраецца.
Выконванне ўчынкаў міласэрнасці з'яўляецца ладам жыцця хрысціяніна, сказаў Папа Францішак у гаміліі падчас святой Імшы ў нядзелю Божай Міласэрнасці, 3 красавіка, якую ўзначаліў на плошчы св. Пятра.
2 красавіка Папа Францішак прыняў удзел у малітоўным чуванні на плошчы св. Пятра, прымеркаваным да нядзелі Божай Міласэрнасці. Каментуючы сведчанні, якія прагучалі з вуснаў удзельнікаў сустрэчы, Пантыфік звярнуў увагу на тое, што Божая міласэрнасць мае мноства абліччаў.