Збор сродкаў адбудзецца ў нядзелю 24 красавіка ва ўсіх каталіцкіх касцёлах Еўропы.
31 сакавіка Папа Францішак сустрэўся з цяжка хворым Ігнацыа Фучы і яго бацькамі. Васьмігадовы хлопчык стаў першым у Італіі пацыентам-дзіцём, якому быў перасаджаны касцявы мозг яго маці.
Апостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць канферэнцыю, прысвечаную буле Папы Францішка «Misericordiae Vultus», якой быў абвешчаны Год Міласэрнасці. Двухдзённы форум пачаўся ў Рыме 31 сакавіка.
Гаміліі, якія Папа Францішак прамаўляе амаль кожную раніцу падчас святых Імшаў у капліцы Дома св. Марты, сталі ўжо своеасаблівым літаратурным жанрам, лічыць прэфект ватыканскага Сакратарыяту па камунікацыі.
8 красавіка ў Ватыкане будзе прадстаўлена Апостальская адгартацыя Папы Францішка «Amoris laetitia» (Радасць любові) аб любові ў сям’і. Яна з’яўляецца плёнам працы Сінода Біскупаў на тэму сям’і, пасяджэнні якога праходзілі ў Ватыкане ў 2014 і 2015 гадах.
Без укладу жанчын немагчыма дасягнуць мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця, падкрэсліў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН на пасяджэнні, якое праходзіла ў Нью-Ёрку на тэму ролі жанчын у прадухіленні і вырашэнні канфліктаў у Афрыцы.
«Вялікдзень — гэта самае важнае свята для ўсіх хрысціян, і таму вельмі важна прыйсці да супольнай даты яго святкавання, хоць гэта і нялёгка», — сказаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.
Святы Айцец Францішак здзейсніў перадвелікодны візіт да свайго папярэдніка Бэнэдыкта XVI. Пантыфік адправіўся для гэтага ў кляштар «Mater Ecclesiae» ў Ватыканскіх садах, дзе Папа на пенсіі жыве пасля сваёй адстаўкі.
Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 30 сакавіка Папа Францішак, завяршаючы цыкл катэхез аб міласэрнасці ў Старым Запавеце, патлумачыў значэнне псальма 51, вядомага пад назвай «Miserere» (Змілуйся).
Папская біблійная камісія правядзе сваю штогадовую пленарную асамблею ў Ватыкане. Яна пройдзе 4-8 красавіка ў Доме св. Марты пад старшынствам кардынала Герхарда Людвіга Мюлера, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння. Менавіта кіраўнік гэтай дыкастэрыі звычайна ўзначальвае Камісію.
31 сакавіка ў Рыме пачнецца Еўрапейскі апостальскі кангрэс Божай Міласэрнасці. Форум працягнецца да 4 красавіка. У ім прыме ўдзел Папа Францішак: 2 красавіка Пантыфік будзе прысутнічаць на малітоўным чуванні з нагоды чарговай гадавіны смерці св. Яна Паўла ІІ.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Папу Францішка з Вялікаднем.
Святы Айцец накіраваў сардэчныя віншаванні Прадстаяцелю Армянскай Апостальскай Царквы ў Аргенціне і Чылі з нагоды 25-годдзя архірэйскай хіратоніі.
«Страшнае забойства нявінных людзей у парку пакістанскага горада Лахор кінула цень гора і пакут на велікодныя ўрачыстасці», — адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Федэрыко Ламбардзі.
«Калі Хрыстус уваскрос, мы можам глядзець новымі вачыма і сэрцам на ўсе падзеі нашага жыцця, нават самыя сумныя», – сказаў Папа Францішак перад малітвай «Regina Caeli» у Ватыкане 28 сакавіка.