Успамін пра Халакост, а таксама знішчэнне цыган і іншых груп людзей заклікае да больш глыбокай пашаны да годнасці кожнага чалавека, адзначыў кс. прэлат Януш Урбанчык, прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, у ходзе сустрэчы, прымеркаванай да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту.
З 28 студзеня па 2 лютага 2016 г. у Рыме будуць пройдуць завяршальныя мерапрыемствы Года кансэкраванага жыцця, які працягваўся ў Каталіцкім Касцёле з 30 лістапада 2014 г.
На заканчэнне Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, у свята Навяртання св. Паўла, 25 студзеня Папа Францішак узначаліў урачыстыя Нешпары ў рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі.
25 студзеня Папа Францішак сустрэўся з семінарыстамі і выкладчыкамі Папскай ламбардскай семінарыі імя св. Амброзія і св. Карла ў Рыме – установы, дзе вучацца семінарысты пераважна з паўночнаітальянскіх рэгіёнаў. Аўдыенцыя была прымеркавана да 50-годдзя ўрачыстага адкрыцця новага будынка семінарыі.
Святы Айцец Францішак прыме ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з успамінам 500-годдзя Рэфармацыі, якія пройдуць 31 кастрычніка ў шведскім горадзе Лунд.
Кожны год у студзені маленькая, але высокапрафесійная армія, якая атрымала тытул «Абаронцаў свабоды Касцёла», святкуе дзень нараджэння.
Апостальская элемазінарыя ад імя Папы Францішка выступіла з ініцыятывай дапамагчы бяздомнай румынскай жанчыне, якая ноччу 19 студзеня нарадзіла дзіця на вуліцы перад плошчай св. Пятра.
Місія Касцёла і кожнага ахрышчанага заключаецца ў евангелізацыі бедных, адзначыў Папа Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 24 студзеня на плошчы св. Пятра. Пантыфік нагадаў, што абвяшчэнне Евангелля словам і жыццёвым прыкладам з’яўляецца галоўнай мэтай хрысціянскіх супольнасцяў і кожнага верніка.
Заданнем біскупаў з’яўляецца малітва і абвяшчэнне ўваскрасення Езуса, а абавязкам вернікаў – малітоўная падтрымка ўласных біскупаў. Калі біскуп не моліцца і не абвяшчае Евангелле, а займаецца іншымі справамі – народ Божы пакутуе, сказаў Папа Францішак 22 студзеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў ватыканскім Доме святой Марты.
Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі супрацоўнікаў пілігрымкавых агенцтваў і рэктараў санктуарыяў. Сустрэча прайшла ў рамках святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці.
Папа даручыў Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў увесці змены ў прадпісанні адносна абраду абмыцця ног падчас Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер.
Падчас ранішняй Эўхарыстыі 21 студзеня ў Ватыкане Папа Францішак маліўся аб тым, каб Бог захаваў хрысціянскія супольнасці ад грахоў зайздрасці і нянавісці.
Папа Францішак у сваім пасланні звярнуўся да ўдзельнікаў Сусветнага эканамічнага форума, які 20 студзеня пачаўся ў Давосе (Швейцарыя) на тэму выклікаў чацвёртай прамысловай рэвалюцыі.
Падчас агульнай аўдыенцыі у Ватыкане 20 студзеня Папа Францішак казаў пра асаблівасці сёлетняга Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праходзіць 18-25 студзеня.
20 студзеня раніцай у Ватыкане мусульманская дэлегацыя ўручыла Папу Францішку афіцыйнае запрашэнне наведаць рымскую Вялікую мячэць.