Дыялог з’яўляецца не проста справай выбару, але неабходнасцю. Гэта падкрэсліў сакратар Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу на Першым Форуме Арабскіх Мысляроў. Двухдзённая сустрэча, прысвечаная барацьбе з экстрэмізмам, праводзілася 17-18 студзеня ў сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Абу-Дабі.
18 студзеня ў Ватыкане адбылася прэзентацыя Апостальскіх Кангрэсаў Міласэрнасці, якія пройдуць у рамках святкавання Юбілейнага Года.
18 студзеня ў Ватыкане Папа прыняў дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард. Яна ўжо сустракалася з Пантыфікам 11 снежня 2014 года.
Пантыфік перадаў усім яўрэйскім супольнасцям у свеце братэрскае прывітанне спакою ад Каталіцкага Касцёла.
У італьянскіх кнігарнях у хуткім часе з'явіцца новая кніга Папы Францішка «Любоў была раней, чым стварэнне свету». На яе старонках Святы Айцец адказвае на лісты дзяцей ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў з усіх кантынентаў.
Гісторыі вяселля ў Кане Галілейскай прысвяціў Папа Францішак 17 студзеня ў Ватыкане свае разважанні перад малітвай «Анёл Панскі».
«Прыкметай надзеі на Бога» назваў прысутнасць мігрантаў у сучасных грамадствах Святы Айцец Францішак.
Да малітвы за ахвяр выбухаў у Інданэзіі і Буркіна-Фасо заклікаў Папа Францішак 17 студзеня пасля малітвы «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра.
Вечарам 15 студзеня Папа Францішак нечакана наведаў дом састарэлых на ўскраіне Рыма, у мікрараёне Монтэ-Спаката. Пантыфіка сустрэлі там 30 жыхароў разам з персаналам, вельмі здзіўленыя гэтым візітам.
14 студзеня ў Рыме прайшло дабрачыннае цыркавое прадстаўленне для бяздомных, бежанцаў і групы зняволеных, арганізаванае італьянскім цыркавым калектывам «Роні Ролер» (Rony Roller Circus) у супрацоўніцтве з Апостальскай элемазінарыяй.
Папа Францішак запрасіў моладзь прыбыць у Ватыкан 23-25 красавіка 2016 г. на святкаванне Юбілею Міласэрнасці. Святы Айцец скіраваў спецыяльнае пасланне, у якім заўважыў, што сустрэча можа стаць цудоўнай нагодай для таго, каб адкрыць прыгажосць жыцця. Папа выказаў жаданне перажыць з моладдзю некалькі дзён малітвы і святкавання.
«Касцёл у свеце з’яўляецца знакам супраціву. Чым больш ён абвяшчае Хрыста, тым больш яго не ўспрымаюць», — такая думка гучыць у пасланні прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынала Рабэра Сара.
Папа Францішак моліцца аб здароўі знакамітага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера. Пра гэта распавёў старшыня Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі і спецыяльны пасланнік ААН па дарожнай бяспецы Жан Тодт пасля аўдыенцыі ў Святога Айца, якая прайшла 14 студзеня ў Ватыкане.
Вера перамагае заўсёды, таму што ператварае паразу ў перамогу, адзначыў Папа Францішак 14 студзеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Святы Айцец пачаў гамілію са спасылкі на літургічнае чытанне з Першай кнігі Самуэля, якое распавядае пра «вельмі вялікую паразу» Выбранага народа ад філістымлян, у выніку якога ізраільцяне згубілі ўсё, «нават годнасць».
Давяраць «міласэрнаму, літасціваму, доўгацярпліваму, шматміласціваму і праўдзіваму» Богу заклікаў Святы Айцец 13 студзеня падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Папа Францішак пачаў цыкл катэхез на тэму міласэрнасці з біблійнага пункту гледжання, пачынаючы з Кнігі Зыходу.