Папа Францішак з’яўляецца вялікім рэалістам, лічыць Андрэа Тарньелі, адзін з самых вядомых італьянскіх журналістаў-ватыканістаў і аўтар кнігі-інтэрв’ю з Папам «Імя Бога – Міласэрнасць» (Il nome di Dio è Misericordia), якая ўбачыла свет 12 студзеня.
Аб важнасці малітвы, якая чыніць цуды і прадухіляе цвёрдасць сэрца, казаў Пантыфік 12 студзеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дома святой Марты.
Сёлетнія велікапостныя рэкалекцыі для Папы Францішка і супрацоўнікаў Рымскай курыі правядзе вядомы італьянскі прапаведнік, айцец Эрмэс Марыя Ронкі. Яны пройдуць 6-12 сакавіка ў Арычы каля Рыма, але не на працягу першага тыдня Вялікага посту, як было заўсёды.
Міласэрнасць з’яўляецца «пасведчаннем» Бога — лейтматыў кнігі-інтэрв’ю Папы Францішка «Імя Бога — Міласэрнасць» (Il nome di Dio è Misericordia), якая ўбачыла свет 12 студзеня. Гэтая кніга, па сутнасці, размова, якую правёў з Папам італьянскі журналіст-ватыканіст Андрэа Тарньелі.
Служба папскіх літургічных цэлебрацый 11 студзеня апублікавала каляндар набажэнстваў з удзелам Пантыфіка на студзень і люты.
Тэма міру ў чарговы раз стала цэнтральнай на сустрэчы Папы Францішка з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Святым Пасадзе. Пантыфік прыняў дыпламатаў 11 студзеня на аўдыенцыі, якая па традыцыі штогод праходзіць у хуткім часе пасля святаў Божага Нараджэння.
Папа Францішак даў «хатняе заданне» вернікам, сабраным 10 студзеня на плошчы св. Пятра. У разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі», спасылаючыся на свята Хросту Пана, Святы Айцец папарасіў іх узгадаць або даведацца дату свайго хросту.
Сын супрацоўніка беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Арвід Панчанка 10 студзеня атрымаў хрост з рук Папы Францішка. Хлопчык быў у ліку 26 дзяцей, якім Пантыфік у адпаведнасці са шматгатовым звычаем у свята Хросту Пана ўдзяліў у Сікстынскай капэле сакрамэнт хросту падчас святой Імшы.
З моманту адкрыцця Святога Года Божай Міласэрнасці месяц таму больш за мільён чалавек з усяго свету – на сённяшні дзень 1 025 000 – здзейснілі пілігрымку ў Рым.
Папа Францішак пажадаў, каб у гэтым годзе ўсе сродкі, атрыманыя ад правядзення ў Ватыкане дабрачыннай латарэі, былі накіраваны на патрэбы бежанцаў і бяздомных. Аб гэтым паведаміў кс. Дыега Равэлі, кіраўнік аддзела Папскага элемазінарыя.
Прэзентацыя кнігі, якая ўяўляе сабой запіс размовы вядомага італьянcкага журналіста Андрэа Тарньелі з Папам Францішкам, адбудзецца 12 студзеня ў Рыме. Кніга пад назвай «Імя Бога — Міласэрнасць» (Il nome di Dio è Misericordia) выйдзе ў выдавецтве «Piemme».
«Досвед Мудрацоў заклікае нас не спыняцца на пасрэднасці, на “вегетацыі”, але шукаць сэнсу рэчаў, горача пазнаваць вялікую таямніцу жыцця», – сказаў Папа Францішак у разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.
Першы відэазварот Святога Айца з малітоўнай інтэнцыяй на студзень з’явіўся ў сеціве 6 студзеня. У гэтым відэа Пантыфік звяртаецца да вернікаў розных рэлігій.
Святы Айцец пажадаў «міру і дабра» католікам хрысціянскага Усходу і праваслаўным, якія адзначаюць 7 студзеня Раство Хрыстова.
Пачынаючы са студзеня, Папа Францішак будзе давяраць свае традыцыйныя штомесячныя малітоўныя інтэнцыі з дапамогай адмысловага відэапаслання. Першы відэазварот Святога Айца будзе распаўсюджаны 6 студзеня, паведаміў кіраўнік таварыства «Апостальства малітвы» айцец езуіт Фрэдэрык Фарнос.