Паводле папярэдняй інфармацыі, Папа Францішак у верасні 2016 года наведае Грузію. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка дзяржагенцтва Грузіі па пытаннях рэлігіі Зазу Вашакмадзэ паведамляе агенцтва «Навіны-Грузія».
Развітанне Святога Айца з католікамі Мексікі прайшло ў аэрапорце Ц’юдад Хуарэс. Падарожжа ў гэту лацінаамерыканскую краіну стала 12-м у спісе замежных пілігрымак Пантыфіка.
Пантыфік звярнуўся са шчырай і кранальнай прамовай да вялізнага натоўпу маладых мексіканцаў у адным з найбольш небяспечных гарадоў краіны — Марэліі.
Мексіканскія вернікі авацыямі сустрэлі Папу Францішка перад катэдрай у Сан-Крыстабаль-дэ-Лас-Касас, якую Пантыфік наведаў 15 лютага, у чацвёрты дзень свайго апостальскага падарожжа ў Мексіку.
Аб важнасці Божай падтрымкі ў сямейным жыцці казаў Святы Айцец 15 лютага падчас сустрэчы з сем'ямі ў Тустла Гут'ерэс у межах свайго візіту ў Мексіку. Папа Францішак заклікаў іх да мужнасці перад абліччам розных форм ідэалагічнай каланізацыі.
Праз інтэрнэт кожны карыстальнік можа прайсці шляхам Папы Францішка і ў віртуальным 3D-свеце наведаць усе касцёлы, дзе быў Пантыфік.
Абед у адной з мексіканскіх каталіцкіх семінарый Папа Францішак выкарыстаў, каб пакінуць запіс у кнізе гасцей і нагадаць будучым святарам пра абавязкі пастыраў.
15 лютага падчас святой Імшы ў горадзе Сан-Крыстабаль-дэ-Лас-Касас Папа Францішак звярнуў увагу на каштоўны прыклад узаемаадносін карэнных народаў Мексікі з прыродай і іх адносін да пажылых людзей.
«Я прашу Пана благаславіць вас і быць з вамі і вашымі сем'ямі, і з усімі людзьмі, якія працуюць тут і стараюцца, каб вашыя ўсмешкі былі шырэйшымі кожны дзень», — сказаў Папа Францішак дзецям.
У Санкт-Пецярбургу рыхтуецца прэзентацыя кнігі «Папа Францішак, які здзіўляе» на рускай мове, якая выйшла ў серыі «Выбітныя мысляры» выдавецтва Біблейска-тэалагічнага інтытута св. апостала Андрэя.
Перад малітвай “Анёл Панскі” на заканчэнне святой Імшы ў Экатэпек-дэ-Марэлас 14 лютага ў межах візіту ў Мексіку Папа Францішак заклікаў мексіканскіх вернікаў быць народам, які памятае пра тое, як Пан прайшоў праз яго гісторыю.
14 лютага ў межах візіту ў Мексіку Папа Францішак наведаў горад Экатэпек-дэ-Марэлас, дзе ўзначаліў святую Імшу.
13 лютага Папа Францішак наведаў санктуарый Маці Божай Гвадэлупскай – апякункі Мексікі і ўсяго лацінаамерыканскага кантынента. Тут Пантыфік узначаліў Эўхарыстыю, падчас якой заклікаў мексіканскіх вернікаў наследаваць прыклад св. Хуана Дыега – сведкі аб'яўлення Маці Божай, які пасля навяртання стаў Яе сапраўдным пасланнікам для свайго народа і свету.
13 лютага Папа Францішак пачаў афіцыйную праграму свайго падарожжа ў Мексіку. Першым пунктам стала рэзідэнцыя Прэзідэнта краіны – Нацыянальны палац, якую раней не наведваў ніводзін Пантыфік.
Наша размова з Патрыярхам Кірылам была размовай паміж братамі, сказаў Папа Францішак у кароткім звароце да журналістаў падчас пералёту з Кубы ў Мексіку 13 лютага. У Гаване 12 лютага прайшла сустрэча Пантыфіка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.