Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Пантыфік падзякаваў біскупам ЗША за падтрымку Касцёла ў краінах Лацінскай Амерыкі
Святы Айцец
05.01.2016 12:59

Папа Францішак выказаў падзяку біскупам ЗША за збор ахвяраванняў на карысць Касцёла ў краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага рэгіёну. Ініцыятыва ўзнікла ў 1966 годзе і сёлета адзначыць свой 50-гадовы юбілей.

 
Пачало дзейнічаць пагадненне паміж Святым Пасадам і Палесцінай
Дзяржава Ватыкан
05.01.2016 12:45

Увайшло ў сілу Усёабдымнае пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Дзяржавай Палесціна, падпісанае 26 чэрвеня 2015 г. Прыняты дакумент з’яўляецца вынікам перамоў, праведзеных з дапамогай двухбаковай рабочай камісіі на працягу апошніх некалькіх гадоў.

 
Папа: «Мы пакліканы адчыніць дзверы нашага сэрца на Езуса»
Слова Папы
03.01.2016 20:22

3 студзеня ў разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Папа Францішак пажадаў, каб Год Міласэрнасці стаў нагодай для ўцелаўлення Евангелля ў штодзённым жыцці вернікаў.

 
Святы Айцец: давяраць Богу і кожны дзень чытаць Евангелле
Святы Айцец
03.01.2016 20:10

Пасля малітвы «Анёл Панскі» ў Ватыкане 3 студзеня Папа Францішак заклікаў давяраць Богу, які з’яўляецца «нашай міласэрнасцю і надзеяй» у радасныя і сумныя моманты, а таксама праз пераадоленне абыякавасці будаваць мір вакол сябе.

 
Папа Францішак: «Ворагам міру з’яўляецца і абыякавасць»
Слова Папы
02.01.2016 21:38

Мір, які Бог Айцец хоча сеяць у свеце, варта берагчы і, больш за тое, здабываць, адзначыў Папа Францішак у разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» 1 студзеня.

 
Святы Айцец на завяршэнне года: «Дабро заўсёды выйграе, нават калі можа здавацца слабым»
Святы Айцец
01.01.2016 18:18

Вечарам 31 снежня Папа Францішак узначаліў у ватыканскай базыліцы першыя Нешпары ўрачыстасці святой Багародзіцы Марыі.

 
Папа Францішак: «Адмовіцца ад фальшывага нейтралітэту, які перашкаджае ўзаемнаму абмену»
Святы Айцец
01.01.2016 17:17

«Ласка Хрыста стымулюе нас стаць Яго супрацоўнікамі ў пабудове свету, што з’яўляецца больш справядлівым і братнім, дзе кожны чалавек і кожная істота могуць жыць у спакоі, гармоніі першапачатковага Божага стварэння», – сказаў Папа Францішак падчас Імшы ў ватыканскай базыліцы 1 студзеня, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі.

 
Святы Айцец нагадаў аб важнасці «духоўнага адзінства»
Слова Папы
31.12.2015 16:07

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 30 снежня Пантыфік падзяліўся некаторымі думкамі на тэму духоўнага адзінства і заахвоціў да аддання хвалы Божаму Дзіцятку.

 
Больш за 3 млн чалавек сустрэліся з Папам у Ватыкане за 2015 г.
Святы Айцец
31.12.2015 13:15

Прэфектура папскага дома падлічыла колькасць удзельнікаў папскіх мерапрыемстваў у 2015 г. Статыстыка тычыцца падзей, якія адбываліся ў Ватыкане: агульных і спецыяльных аўдыенцый, літургічных цэлебрацый і сустрэч на нядзельнай малітве «Анёл Панскі» і «Regina coeli».

 
Святы Айцец заклікаў маліцца за ахвяр паводак
Святы Айцец
30.12.2015 14:02

Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за ўсіх, хто пацярпеў ад паводак, якія на працягу апошніх дзён абрынуліся на ЗША, Вялікабрытанію і краіны Паўднёвай Амерыкі, асабліва Парагвай.

 
У Ватыкане стварылі памятны медаль Года Міласэрнасці
Дзяржава Ватыкан
30.12.2015 10:40

З 4 студзеня наступнага года калекцыянеры змогуць набыць ватыканскі памятны медаль, адчаканены з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці.

 
Хворую дзяўчынку перавезлі на ватыканскім верталёце
Дзяржава Ватыкан
30.12.2015 10:17

Ватыканскі геліпорт быў упершыню выкарыстаны для тэрміновай дастаўкі пацыента ў дзіцячую клініку «Дзіцяткі Езуса» (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù).

 
Ватыканскі арцыбіскуп падвёў вынікі 2015 года
Рымская курыя
28.12.2015 17:33

Вынікі адыходзячага 2015 года падвёў адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы Францішка, субстытут Дзяржсакратарыятa арцыбіскуп Анджэла Бэчу. У першую чаргу высокі ватыканскі іерарх адзначыў важнасць устанаўлення Святым Айцом Юбілейнага Годa Міласэрнасці.

 
Папа Францішак спачувае ахвярам трагедый на Філіпінах і ў Нігерыі
Святы Айцец
28.12.2015 17:07

Папа Францішак выказаў спачуванні жыхарам Філіпін і Нігерыі ў сувязі з трагедыямі, якія здарыліся там некалькі дзён таму. У першым выпадку гаворка ідзе пра напад ісламістаў 23 снежня на хрысціянскую вёску Мінданаа на поўдні краіны, у выніку чаго загінулі 5 чалавек і каля 10 атрымалі раненні.

 
Папа Францішак: «З прыкладу Святой Сям’і кожная сям’я можа ўзяць каштоўныя ўказанні»
Слова Папы
27.12.2015 17:24

Кожная хрысціянская сям’я паклікана быць «хатнім Касцёлам», каб дапамагаць заззяць евангельскім цнотам і стаць зачынам дабра ў грамадстве, адзначыў Папа Францішак у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 27 снежня на ватыканскай плошчы.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 68 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.