Каб плённа адзначыць Божае Нараджэнне, трэба навучыцца здзіўляцца тром рэчам: бліжнім, гісторыяй і Касцёлам, адзначыў Папа Францішак 20 снежня перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане. Без падобнага здзіўлення, на думку Пантыфіка, немагчыма па-сапраўднаму сустрэць Езуса.
19 снежня Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін наведаў ватыканскую педыятрычную клініку «Дзіцяткі Езуса» («Bambino Gesu»), каб скласці віншаванні з надыходзячай урачыстасцю Божага Нараджэння яе супрацоўнікам і пацыентам.
Святы Айцец выказаў падтрымку нядаўна дасягнутаму міжнароднай супольнасцю пагадненню па Сірыі. Пантыфік заахвоціў усіх са шчырым запалам працягваць шлях да спынення насілля і прыняцця рашэння, якое прынясе мір.
Бедныя і бяздомныя Рыма 17 снежня адзначылі з Папам Францішкам яго 79-ы дзень нараджэння. Святы Айцец перадаў ім найбольшы з атрыманых тортаў.
18 снежня Ватыкан пацвердзіў паведамленне каталіцкай газеты «Avvenire» аб тым, што Папа Францішак зацвердзіў цуд, патрэбны для кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты. Яна будзе далучана да ліку святых. Прыкладна гэта адбудзецца 4 верасня 2016 года.
Павіншаваць Пантыфіка з днём нараджэння і надыходзячай урачыстасцю Божага Нараджэння 17 снежня прыбылі ў Ватыкан каля 60 юнакоў і дзяўчат з руху «Каталіцкая акцыя». Папа падзякаваў ім за віншаванні, а таксама за падораны торт.
Звяртаючыся да дыпламатычных прадстаўнікоў Гвінеі, Латвіі, Індыі і Бахрэйна, Папа нагадаў, што два дні таму ўбачыла свет яго пасланне на Сусветны дзень міру, прысвечаны тэме перамогі над абыякавасцю ў імкненні да міру.
Кардынал Сантас Абрыль-і-Кастэльё павіншаваў Пантыфіка з днём нараджэння і выказаўся наконт рэформ, якія Папа хоча ўвесці.
«Еўрапейскі Саюз павінен распрацаваць такую агульную міграцыйную палітыку, якую будзе ў стане рэалізаваць. У адваротным выпадку, трэба чакаць сур’ёзных праблем, як унутраных, так і знешніх», — лічыць арцыбіскуп Пол Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.
Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 16 снежня Папа Францішак распавёў пра знакі і сімвалы Юбілейнага Года Міласэрнасці. У першую чаргу Святы Айцец узгадаў адкрыццё Святых Дзвярэй у Рыме і Брам Міласэрнасці ва ўсіх дыяцэзіях свету.
Нягледзячы на прапановы італьянскай паліцыі, Папа Францішак не будзе выкарыстоўваць падчас святаў у перыяд Божага Нараджэння бронекамізэльку. Гэтую інфармацыю распаўсюдзіў намеснік кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы айцец Чыра Бэнэдэціні.
14 снежня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў ініцыятывы Канферэнцыі Біскупаў Італіі пад назвай Progetto Policoro. Яна разлічана на беспрацоўную моладзь, пераважна паўднёваітальянскіх рэгіёнаў, і ўключае ў сябе шэраг адукацыйных і сацыяльных праектаў.
У разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 13 снежня Папа Францішак заклікаў умацоўваць сваю веру, каб быць здольнымі прыняць Бога радасці, Бога міласэрнасці, які жадае жыць сярод сваіх дзяцей.
10-12 снежня ў Ватыкане прайшло дванаццатае пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі.
Папа Францішак зацвердзіў рашэнне Сінода Епіскапаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы аб стварэнні Камянец-Падольскай епархіі з цэнтрам у горадзе Хмяльніцкі, вылучыўшы яе з тэрыторыі Цярнопальска-Збораўскай архіепархіі і падпарадкаваўшы гэтай Мітраполіі.