Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству прыняў удзел у штогадовым пасяджэнні рабочай групы па культурным супрацоўніцтве паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Рыма- Каталіцкім Касцёлам.
23 сакавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананазацыі кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў кандыдатаў да хвалы алтароў.
29–31 сакавіка ў Ватыкане пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 500-годдзю Рэфармацыі. Форум арганізоўвае Папскі камітэт гістарычных навук. У яго межах гаворка пойдзе пра Марціна Лютэра і Рэфармацыю ў гісторыка-эклезіяльным кантэксце.
Арцыбіскуп Іван Юркавіч, які прадстаўляе голас Святога Пасаду ў Аддзяленні ААН у Жэневе, выступіў з прамовай пра Сірыю. Іерарх падкрэсліў, што шасцігадовы канфлікт — не што іншае, як «бессэнсоўная разня».
Апостальская Сталіца акажа значную фінансавую падтрымку ў правядзенні рэстаўрацыйных прац у двух базыліках на Святой Зямлі: Гробу Пана ў Ерузалеме і Нараджэння Пана ў Бэтлееме.
Рассакрэчаны невядомыя раней дакументы, якія датычаць дзейнасці савецкіх спецыяльных служб, у тым ліку супраць Касцёла. Гэтыя матэрыялы паказваюць велізарны страх савецкіх спецслужбаў з-за выбару кардынала Караля Вайтылы на Пасад св. Пятра.
Былы намеснік дырэктара прэс-службы Святога Пасаду а. Чыра Бэнэдэцціні вяртаецца да сваіх колішніх абавязкаў.
У 2018 годзе Святы Пасад упершыню будзе ўдзельнічаць у біенале архітэктуры ў Венецыі. Менавіта з гэтым звязана адмова ватыканскага боку ад удзелу ў 57-й Міжнароднай выстаўцы сучаснага мастацтва, якая пройдзе ў 2017 годзе.
Папская Акадэмія навук запрасіла ў Ватыкан палітыкаў, вучоных і рэлігійных лідараў з усяго свету, каб выпрацаваць міжнародную стратэгію карыстання вадой. Дадзены форум стаў таксама напамінам, што амаль 750 мільёнаў людзей не маюць доступу да пітной вады.
Інклюзіўная эканоміка важная для вырашэння міграцыйнага пытання, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін 22 лютага ў звароце да ўдзельнікаў IV Міжнароднага форуму «Міграцыя і мір», які праходзіць у Рыме.
Ватыканская дэлегацыя адправіцца ў Каір для ўдзелу ў міжрэлігійнай канферэнцыі. Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, яе сакратар біскуп Мігель Анхель Айюса Гішот, а таксама кіраўнік аддзела па кантактах з ісламам кс. Халед Акашэх 22-23 лютага будуць гасцямі семінара ва ўніверсітэце Аль-Азхар.
Рэкалецыі на Вялікі пост для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі пройдуць 5-10 сакавіка ў мястэчку Арыча, што ў 30 км ад Рыма. Яны будуць прысвечаны тэме «Мука, смерць і ўваскрасенне Езуса паводле святога Мацвея».
13 лютага ў Ватыкане прадставілі афіцыйныя сімвалы візіту папы Францішка ў партугальскі марыйны санктуарый у Фаціме. Пілігрымка Святога Айца пройдзе 12-13 мая з нагоды 100-годдзя аб’яўлення тут Найсвяцейшай Панны Марыі.
У Ватыкане праходзіць сустрэча, прысвечаная новым формам рабства. У цэнтры тэматычнага пасяджэння — ганебная з’ява ганлю органамі для трансплантацыі, якая, як падкрэсліваецца, набірае формы «трансплантацыйнага турызму».
Святы Пасад назваў інфармацыю пра магчымую сустрэчу папы Францішка з Дональдам Трампам у канцы мая «заўчаснай». Плануецца, што амерыканскі прэзідэнт прыбудзе ў Італію з нагоды сустрэчы G7. Да гэтага часу Трамп толькі пацвердзіў, што ён паедзе на саміт на Сіцылію.