Айцец Фэдэрыко Ламбардзі, які завяршыў сваё служэнне на пасадзе кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, 1 жніўня быў прызначаны старшынёй адміністрацыйнай рады «Ватыканскага фонду Ёзэфа Ратцынгера — Бэнэдыкта XVI».
Папская рада па справах сям’і ў рамках Сусветных дзён моладзі ў Кракаве прэзентуе праект па сексуальна-эмацыйным выхаванні падлеткаў і моладзі.
Джані Крэа — імя ватыканскага супрацоўніка, якое не згадваецца ў навінах аб дзейнасці Святога Пасаду. Тым не менш, яго праца вельмі важная і адказная.
26 ліпеня на тэрыторыі археалагічнага комплекса «Рымскі форум» у італьянскай сталіцы ўпершыню адбудзецца творчы вечар пад назвай «Музыка міласэрнасці».
«Адпраўным пунктам з’яўляецца павага да чалавека і яго годнасці. У адваротным выпадку нянавісць, насілле і падзелы будуць расці», — сказаў кардынал П’етро Паралін.
Пастаянная місія назіральніка Святога Пасаду пры структурах ААН прыняла ўдзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцыі «Ліквідацыя гандлю дзецьмі і падлеткамі» для абмеркавання эфектыўных метадаў барацьбы са з’явай, якая ператварае маладых людзей у нявольнікаў працы ці сексуальных паслуг.
Апостальская Сталіца выказала салідарнасць з французскім народам у сувязі з тэрактам, які быў здзейснены ў Ніцы ўвечары 14 ліпеня. Па апошніх даных, у выніку злачынства загінулі 84 чалавекі, яшчэ каля 200 атрымалі раненні.
40-гадовая іспанская журналістка Палома Гарсія Авехера стала першай у гісторыі жанчынай, прызначанай намеснікам прэс-сакратара Апостальскай сталіцы.
Новапрызначаны кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду ў першым інтэрв’ю Ватыканскаму радыё падзяліўся думкамі аб сваім прызначэнні, будучай працы, усё больш міжнароднай камунікацыі Касцёла, асобе свайго папярэдніка.
Прапанова, якую агучыў кардынал Рабэр Сара адносна вяртання да цэлебрацыі святой Імшы «ad orientem», калі святар звернуты тварам на ўсход, агучаная іерархам 5 ліпеня на канферэнцыі «Sacra Liturgia» у Лондане, многімі была вытлумачана няправільна, заўважыў выконваючы абавязкі кіраўніка Прэс-службы Святога Пасаду.
Пасля 21 пасяджэння Трыбуналу Дзяржавы Ватыкан, якія адбыліся на працягу апошніх васьмі месяцаў, вынесены прысуд у судовым працэсе па справе аб распаўсюджванні канфідэнцыйных дакументаў Апостальскай Сталіцы.
Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Рабэр Сара звярнуўся да біскупаў і святароў з прапановай вярнуцца да адпраўлення святой Імшы ad orientem, гэта значыць тварам «на ўсход» — у адным накірунку з вернікамі ў касцёле.
Кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду а. Фэдэрыко Ламбардзі паведаміў, што прызначэнне Апостальскага адміністратара для санктуарыя ў Меджугор’і — толькі адна з рабочых гіпотэз; ніякага рашэння па дадзеным пытанні яшчэ не было прынята.
Шок, які выклікала выйсце Вялікабрытаніі з Еўрапейскага Саюза, павінен прывесці да рэформы яго структур і дакладнага вызначэння мэты, лічыць сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.
Новыя звесткі пра біяграфію і постаць Францішка Скарыны адшукаў Алесь Жлутка, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Беларусі. Падчас апошняй камандзіроўкі даследчык удакладніў сувязь першадрукара з V Латэранскім Саборам.