На Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце ў гэтым годзе таксама будзе прысутнічаць Ватыканскае выдавецтва.
14 кастрычніка ўступіла ў сілу Канвенцыя ў пытаннях падаткаабкладання паміж Святым Пасадам і ўрадам Італьянскай Рэспублікі, падпісаная ў Ватыкане 1 красавіка 2015 г.
Праз тры з паловай гады пасля адмовы ад карыстання папскімі апартаментамі на трэцім паверсе Апостальскага палаца ў Ватыкане Папа Францішак пастанавіў канчаткова адмовіцца і ад іншых прыватных пакояў у летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў у мястэчку Кастэль-Гандольфа пад Рымам.
Святы Айцец прызначыў трох легатаў, якія 13 лістапада 2016 г. падчас урачыстай святой Імшы на заканчэнне Надзвычайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці здзейсняць сімвалічную цырымонію закрыцця Брам Міласэрнасці ў трох папскіх базыліках Рыма.
Гэта было адно з найважнейшых рашэнняў Папы Францішка. Пантыфік прызначыў 13 новых кардыналаў, упершыню ў гісторыі ўносячы змены ў структуру Калегіі кардыналаў, якая будзе абіраць наступнага Папу Рымскага. Вось пяць фактаў, якія трэба ведаць пра намінацыі і новую Калегію.
Памятныя манеты, прысвечаныя Юбілейнаму Году Міласэрнасці, Сусветным дням моладзі ў Кракаве, Сусветнаму дню міру і Папскаму санктуарыю Святога Дома ў Ларэта, пабачаць свет 13 кастрычніка ў Ватыкане.
7 кастрычніка ў Зале Друку Святога Пасаду адбылася прэзентацыя кампакт-дыска з творам «Missa Papæ Marcelli» італьянскага кампазітара эпохі Рэнесанса Джавані П’ерлуіджы Палестрына ў выкананні хору Папскай музычнай Сікстынскай капэлы.
«Рэформу літургіі варта правесці, нават калі для гэтага прыйдзецца сціснуць зубы. Ад гэтага залежыць будучыня Касцёла», — кажа кардынал Рабэр Сара з Гвінеі, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.
Ролю жанчын у Касцёле абмеркавалі па ініцыятыве Кангрэгацыі Веравучэння ў межах семінара ў Папскім універсітэце «Урбаніянум». Форум праходзіў 26–28 верасня пры ўдзеле каля пяцідзесяці тэолагаў, гісторыкаў, экспертаў кананічнага права, манахінь і свецкіх верніц з усіх кантынентаў.
Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН заклікаў да выхаду з тупіка, у які зайшоў механізм раззбраення пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Рэформы будуць датычыць найперш школы рэкруцтва, якая будзе рэструктурызавана. Як тлумачыцца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы, рэформа накіравана на ўдасканальванне прафесіяналізму традыцыйнай папскай гвардыі.
Адпаведны дакумент падпісаў 19 верасня Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Ватыкан адкрыў свой аэрадром для авіятранспарту, які курсуе да папскай педыятрычнай бальніцы «Дзіцятка Езус» (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù). Медыцынская ўстанова з’яўляецца самым вялікім і самым лепшым педыятрычным цэнтрам у Італіі.
У Ватыкане 22 верасня быў апублікаваны Статут Сакратарыяту па камунікацыі — ведамства Рымскай Курыі, якую Папа Францішак заснаваў 27 чэрвеня 2016 г. Дакумент быў падпісаны Пантыфікам 6 верасня і зацверджаны «ad experimentum» на трохгадовы тэрмін. Ён уступіць у сілу 1 кастрычніка 2016 г.
У Ватыкане праходзіць Юбілей дыпламатычных прадстаўнікоў Святога Айца. У трохдзённай сустрэчы з нагоды Года Міласэрнасці прымаюць удзел 106 з 108 дзейсных Апостальскіх Нунцыяў.