Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржава Ватыкан


У Ватыкане выходзіць марка да 80-годдзя Папы Францішка
16.12.2016 08:18

З нагоды 80-га дня нараджэння Папы Рымскага Францішка, які будзе адзначацца 17 снежня, філатэлістычнае і нумізматычнае Бюро Ватыкана рыхтуе да выхаду адмысловую паштоўку з памятнай маркай і пячаткай.

 
Святы Пасад і Маўрытанія ўсталявалі дыпламатычныя адносіны
09.12.2016 17:24

«Апостальская Сталіца і Ісламская Рэспубліка Маўрытанія, жадаючы забяспечыць сяброўскія ўзаемаадносіны, вырашылі на аснове агульнай згоды ўсталяваць дыпламатычныя адносіны, на ўзроўні Апостальскай нунцыятуры Святога Пасаду і Пасольства Ісламскай Рэспублікі Маўрытанія», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Ватыкана.

 
«Асацыяцыя жанчын у Ватыкане» створана ў Вечным горадзе
09.12.2016 17:07

У Ватыкане ўпершыню ў гісторыі з’явілася асацыяцыя, якая аб’яднала жанчын, што працуюць у горадзе-дзяржаве і Апостальскай Сталіцы і звязаных з імі ўстановах — Associazione Donne in Vaticano.

 
Міграцыйны крызіс: Папа прыме 80 еўрапейскіх мэраў
05.12.2016 11:55

80 мэраў еўрапейскіх гарадоў збяруцца 9–10 снежня ў Ватыкане на сустрэчу, прысвечаную праблемам бежанцаў і мігрантаў. Форум, арганізаваны Папскай акадэміяй навук, пройдзе на тэму «Еўропа: бежанцы — нашы браты».

 
Дзяржсакратар ЗША абмяркуе ў Ватыкане ўкраінскае пытанне
02.12.2016 14:00

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі прыбыў у Ватыкан. У праграме візіту запланавана і яго сустрэча з Папам Францішкам.

 
У Ватыкане пройдзе ўручэнне прэмій Папскіх акадэмій
30.11.2016 08:20

6 снежня ў Ватыкане будуць уручаны прэміі Папскіх акадэмій. Уручэнне пройдзе ў межах мерапрыемства «Іскры прыгажосці для чалавечага аблічча гарадоў», арганізаванага Папскай радай па культуры.

 
У Ватыкане абмеркавалі фінансавыя прынцыпы дзейнасці манаскіх структур
29.11.2016 18:03

У Ватыкане апублікавалі камюніке па выніках Другога эканамічнага сімпозіума, арганізаванага Кангрэгацыяй па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.

 
У Ватыкане абмеркавалі падрыхтоўчы дакумент будучага Сінода
28.11.2016 08:53

21-22 лістапада ў Ватыкане прайшло другое пасяджэнне XIV Звычайнай рады Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў, якое ўзначаліў Папа Францішак.

 
Упершыню ў музеях Ватыкана выстаўлены творы Рэмбрандта
28.11.2016 08:24

Упершыню ў гісторыі ў Музеях Ватыкана праходзіць выстаўка твораў Рэмбрандта, знакамітага галандскага мастака XVII ст.

 
Святы Пасад: вада можа стаць прычынай трэцяй сусветнай вайны
25.11.2016 13:46

На тэму міру і міжнароднай бяспекі выступіў у ААН пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры гэтай арганізацыі ў Нью-Ёрку арцыбіскуп Бэрнардзіто Ауса.

 
Misericordia et misera: апублікаваны Апостальскі ліст Папы Рымскага на заканчэнне Святога Году
22.11.2016 09:30

Апостальскі ліст Пантыфіка Misericordia et misera быў апублікаваны і прадстаўлены ў Ватыкане 21 лістапада на заканчэнне Надзвычайнага Юбілейнага Года.

 
Ватыканскі іерарх пра інтэрпрэтацыю Amoris laetitia
17.11.2016 17:17

Інтэрпрэтацыя паслясінадальнай адгартацыі Amoris laetitia па-ранейшаму сутыкаецца з сур’ёзнымі цяжкасцямі. Пра гэта заявіў прэфект новай Дыкастэрыі па пытаннях свецкіх, сям’і і жыцця амерыканскі біскуп Кевін Фарэл.

 
Кардынал Паралін усхваліў Парыжскую дамову па барацьбе з наступствамі кліматычных змен
17.11.2016 09:35

Плённая барацьба з негатыўнымі наступствамі кліматычных змен патрабуе супрацоўніцтва ўсіх дзяржаў, а таксама змены стылю жыцця — трэба проста жыць больш сціпла. Гэтыя словы Пантыфіка прывёў падчас выступлення на 22-й сесіі Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі ААН аб змяненні клімату кардынал П'етро Паралін.

 
У Ватыкан прыбудзе патрыярх Асірыйскай Царквы Усходу Мар Гіваргіс ІІІ
15.11.2016 17:22

17 лістапада папа Францішак прыме Патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Гіваргіса ІІІ, які з 16 па 19 лістапада будзе знаходзіцца ў Рыме. Гіваргіс ІІІ наведае таксама Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству.

 
Святы Пасад пра інтэлектуальную ўласнасць у медыцыне
11.11.2016 14:18

Абарона права на здароўе павінна быць адной з асноўных мэт нацыянальнай палітыкі і праграм, незалежна ад розных эканамічных, сацыяльных, культурных, рэлігійных ці палітычных кантэкстаў. Тым не менш, для мільёнаў людзей па ўсім свеце поўнае яго ажыццяўленне застаецца аддаленай мэтай. Гэта падкрэсліў арцыбіскуп Іван Юркавіч, Пастаянны прадстаўнік Святога Пасаду пры ААН у Жэневе.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 4 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.