Папа Францішак запрасіў 17-кратнага пераможцу турніраў серыі «Вялікага шлема» швейцарца Роджэра Федэрэра на першую канферэнцыю па веры і спорту, якая пройдзе ў Ватыкане 5–7 кастрычніка па ініцыятыве Папскай рады па культуры.
У эпоху сацыяльных сетак, якая характарызуецца хуткасцю, важна, каб Зала Друку паведамляла навіны не толькі ясна і дакладна, але і як мага хутчэй.
Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, якая прайшла 1 верасня ў Патсдаме па ініцыятыве Дзеючага старшыні АБСЕ Федэральнага міністра замежных спраў Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера.
6 верасня папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта ватыканскага педыятрычнага шпіталя «Дзіцятка Езуса» Марыэлу Энок. Сустрэча прайшла ў Доме св. Марты — цяперашняй рэзідэнтыі Папы. Святы Айцец з цікавасцю выслухаў сваю суразмоўцу і пажадаў, каб бальніца ўсё больш станавілася «вялікай справай міласэрнасці».
Дапамагчы прафесійна «апавядаць пра каталіцтва ў эпоху Францішка» пакліканы вучэбны семінар для журналістаў, які 5–11 верасня 2016 г. праходзіць у Папскім універсітэце Святога Крыжа. У форуме прымаюць удзел 40 прадстаўнікоў СМІ з 18 краін свету.
Група ватыканскіх пажарнікаў, якая была накіравана на дапамогу ў пераадоленні наступстваў землятрусу ў цэнтральнай Італіі, выратавала з-пад руінаў трохгадовага хлопчыка.
Ватыканскія жандармы дапамагаюць у пераадоленні наступстваў землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі. Група з шасці ахоўнікаў парадку з Ватыкана выехала ў зону бедства 25 жніўня.
Папа на пенсіі Бэнэтыкт XVI у інтэрв’ю італьянскай газеце «La Repubblica» распавёў аб прычынах свайго адмаўлення ад пасады Біскупа Рыма, а таксама пра сардэчныя і сяброўскія адносіны з Папам Францішкам.
Папа Францішак прызначыў кардынала Вінка Пуліча, старшыню Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Босніі і Герцагавіны, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці падзякі за кананізацыю Маці Тэрэзы з Калькуты.
17 жніўня Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд наведаў Ватыкан. Яго суправаджалі міністр унутраных спраў Бернар Казнёў, пасол пры Апостальскай Сталіцы Філіп Цэлер і іншыя асобы.
Дапамагчы чалавечаму і духоўнаму сталенню папскіх жаўнераў — мэта, якую 31-гадовы святар Тамаш Відмер ставіць перад сабой.
У Венесуэле трывае палітычны крызіс, справакаваны канфліктам паміж кіраўніцтвам і апазіцыяй.
Сітуацыя ва Украіне працягвае пагаршацца; у апошнія дні аднавіліся баявыя дзеянні, павялічваецца колькасць смяротных ахвяр, сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё Апостальскі Нунцый у гэтай краіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
25 жніўня ў Кастэль Гандольфа каля Рыма пачнецца сустрэча ўдзельнікаў «Кола вучняў Ратцынгера» — аб’яднання паплечнікаў і былых студэнтаў прафесара Ёзэфа Ратцынгера, сённяшняга Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI.
Больш за 400 чалавек з Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, а таксама рэгіёну Карыбскага басейну збяруцца 27-30 жніўня ў калумбійскай Багаце на кантынентальнае святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці.