Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Пасланне Папы на Сусветны дзень хворых: шчыры клопат аб іншых — наш уклад у набліжэнне Божага Валадарства
07.12.2013 14:44

Пацвярджэннем сапраўднай веры ва ўкрыжаванага Хрыста з’яўляецца дар з самога сябе – любоў да бліжняга, асабліва да таго, хто яе не годны, хто пакутуе і маргіналізаваны, адзначае Папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень хворых. Пасланне было апублікавана 7 снежня.

 
Прадстаўнік ААН падзякаваў Пантыфіку за намаганні па прыцягненні ўвагі да становішча бежанцаў
06.12.2013 17:32

6 снежня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Антоніо Гутэрэса. Была абмеркавана цяжкая гуманітарная сітуацыя ў Сірыі і ініцыятывы, неабходныя для падтрымкі суседніх дзяржаў, якія прынялі больш за 2 мільёны бежанцаў з гэтай краіны.

 
Адбылася першая адвэнтавая медытацыя для Папы
06.12.2013 15:26

“Св. Францішак і рэформа Касцёла шляхам святасці” — такой была тэма першай адвэнтавай медытацыі, якую прапаведнік Папскага Дома а. Раньера Канталамеса прапанаваў Папу Францішку і яго супрацоўнікам 6 снежня. Медытацыі будуць адбывацца кожную пятніцу Адвэнту.

 
Папа заклікаў маладых палітыкаў углядацца ў прыклад Нэльсана Мандэлы
06.12.2013 14:34

Папа Францішак моліцца за тое, каб прыклад Нэльсана Мандэлы, памерлага 6 снежня 2013 г., натхняў «новыя пакаленні палітыкаў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ставіць справядлівасць і агульнае дабро ў авангардзе сваіх палітычных памкненняў».

 
Для Пантыфіка і яго супрацоўнікаў прагучаць адвэнтавыя медытацыі прапаведніка Папскага Дома
06.12.2013 12:42

“Да Божага Нараджэння разам са св. Францішкам Асізскім” – тэма медытацый, якія прапаведнік Папскага Дома а. Раньера Канталамеса прапануе Папу Францішку і яго супрацоўнікам у кожную з пятніц Адвэнту. Першая прагучыць у Апостальскім палацы 6 снежня.

 
Святы Айцец намераны заснаваць Камісію па абароне дзяцей
06.12.2013 11:42

Папа Францішак вырашыў заснаваць спецыяльную Камісію па абароне дзяцей, каб даручыць ёй абавязак клопату Апостальскай Сталіцы аб ахове непаўналетніх і душпастырскай увазе да ахвяраў злоўжыванняў. Пра гэта паведаміў 5 снежня арцыбіскуп Бостанскі кардынал Шон Патрык О’Мэлі.

 
Папа заклікаў маліцца за манахінь, выкрадзеных у Сірыі
04.12.2013 13:33

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 4 снежня Папа Францішак заклікаў маліцца ў інтэнцыі пяці праваслаўных манахінь, выкрадзеных баевікамі ў Сірыі. 2 снежня тэрарысты напалі на праваслаўны манастыр св. Тэклы ў мястэчку Маалула недалёка ад Дамаска.

 
Папа сустрэўся з прэм’ер-міністрам Ізраіля
03.12.2013 12:23

2 снежня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Біньяміна Нетаньяху, прэм’ер-міністра Дзяржавы Ізраіль. Палітык сустрэўся таксама з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці арцыбіскупам Пьетро Паралінам.

 
Папа ў рымскай парафіі Св. Кірыла Александрыйскага: Езус вельмі нас любіць і заўсёды глядзіць на нас
02.12.2013 13:37

1 снежня Папа Францішак наведаў рымскую парафію Святога Кірыла Александрыйскага. Пантыфік удзяліў дзевяці падлеткам сакрамэнт канфірмацыі, сустрэўся з хворымі і новаахрышчанымі і паспавядаў некалькіх вернікаў.

 
Папа да студэнтаў Рыма: будзьце там, дзе ёсць выклікі, якія патрабуюць ад вас дапамогі
01.12.2013 18:10

30 лістапада Папа Францішак узначаліў малітву Нешпараў з удзелам студэнтаў рымскіх універсітэтаў. Пантыфік пажадаў удзельнікам малітвы, каб “абавязак хадзіць у веры і паводзіць сябе ў адпаведнасці з Евангеллем” суправаджаў іх у час Адвэнту.

 
Святы Айцец да вернікаў Антыяхійскай Грэка-Мелькіцкай Царквы: не змірацца з думкай, што Блізкі Усход можа існаваць без хрысціян
30.11.2013 14:44

Святы Айцец 30 лістапада сустрэўся з вернікамі Антыяхійскай Грэка-Мелькіцкай Царквы, якія прыбылі ў Рым з пілігрымкай. Папа звярнуў увагу на неабходнасць прымірэння на Блізкім Усходзе і перш за ўсё ў Сірыі і заклікаў пілігрымаў маліцца ў гэтай інтэнцыі, бо толькі малітва можа спыніць усе акты насілля і стаць на шлях дыялогу.

 
Папа мае намер абвясціць 2015 год у Касцёле як Год кансэкраванага жыцця
29.11.2013 20:17

Папа Францішак мае намер прысвяціць 2015 год у Касцёле кансэкраванаму жыццю. Пра гэта Пантыфік сказаў 29 лістапада падчас сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Саюзу генеральных настаяцеляў мужчынскіх ордэнаў.

 
Першая сустрэча Папы Францішка з прыёрам супольнасці Тэзэ
29.11.2013 13:02

Брат Алоіз быў прыняты Папам Францішкам у Ватыкане. Гэта была першая прыватная аўдыенцыя прыёра супольнасці Тэзэ ў новага Папы. Папа Францішак запэўніў пра сваю глыбокую павагу да Брата Ражэ, заснавальніка cупольнасці Тэзэ, і заклікаў cупольнасць для працягу свайго годнага шляху.

 
Папа: будучыня за мірным суіснаваннем з павагай да адметнасцяў, а не ў сцвярджэнні адзінага мыслення
29.11.2013 12:48

Не баяцца сведчыць аб уласных перакананнях і рэлігійнай прыналежнасці заклікаў Папа Францішак удзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, якое праходзіць 25-28 лістапада ў Рыме на тэму “Члены розных рэлігійных традыцый у грамадстве”. Святы Айцец прыняў іх на аўдыенцыі.

 
15 тысяч студэнтаў чакаюць у Ватыкане адвэнтавых Нешпараў з Пантыфікам
28.11.2013 14:13

30 лістапада Папа Францішак правядзе адвэнтавыя Нешпары і сустрэнецца са студэнцкай моладдзю ў Вечным горадзе. Пра гэта паведамляе вікарыят Рыма. 

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 88 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.