Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Вернікі атрымаюць у дар ад Папы тысячы Евангелляў
04.04.2014 14:15

Тысячы Евангелляў будуць раздадзены вернікам у бліжэйшую нядзелю, 6 красавіка, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Гэта дар Папы Францішка, які неаднаразова заахвочваў пастаянна насіць з сабой невялікае Евангелле, каб на працягу дня прачытаць фрагмент Божага слова.

 
Папа Францішак сустрэўся з каралевай Вялікабрытаніі
04.04.2014 13:52

3 красавіка Папа Францішак сустрэўся з каралевай Вялікабрытаніі Елізаветай ІІ. Візіт каралевы пачаўся на ватыканскай плошчы Яна Паўла II, дзе яе прывітаў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Пьетро Паралін. Пантыфік прыняў каралеву і яе мужа герцага Эдынбургскага ў адным з памяшканняў Залы Паўла VI.

 
Папа пра Яна Паўла ІІ: ён сведчыў дабрыню нават сваім цярпеннем
02.04.2014 15:08

Папа Францішак узгадаў Яна Паўла ІІ у 9-ю гадавіну яго смерці. 2 красавіка ў прывітальных словах да польскіх пілігрымаў падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра Пантыфік адзначыў вялікую падзею кананізацыі Яна Паўла II, якая адбудзецца праз тыдзень пасля Вялікадня.

 
Папа пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай Курыі
29.03.2014 21:46

29 сакавіка Папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы кардынала Жуана Брас дэ Авіса як прэфекта Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, кардынала Жана-Луі Тарана як старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынала Джанфранко Равазі як старшыні Папскай рады па культуры.

 
Папа Францішак прыняў удзел у пакутным набажэнстве
29.03.2014 13:32

Навяртанне – гэта не пытанне аднаго моманту, але намаганне, якое здзяйсняецца на працягу ўсяго жыцця, адзначыў Папа Францішак падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы св. Пятра 28 сакавіка. У яго межах Пантыфік асабіста паспавядаў некаторых вернікаў і сам прыступіў да сакрамэнту пакаяння. Набажэнства дало пачатак велікапоснай акцыі Папскай рады па новай евангелізацыі “24 гадзіны для Пана”, падчас якой у трох цэнтральных рымскіх касцёлах – св. Агнешкі, Найсвяцейшай Марыі Панны на Трастэвэры і Найсвяцейшых Ран Езуса - бесперапынна на працягу сутак спавядалі каля 60 святароў.

 
Стала вядома праграма візіту Папы Францішка на Святую Зямлю
28.03.2014 12:59

27 сакавіка стала вядома афіцыйная праграма візіту Папы Францішка на Святую Зямлю, які пройдзе з 24 па 26 мая. Першым пунктам падарожжа стане Іярданія. Святы Айцец сустрэнецца з каралевай дзяржавы, мясцовымі ўладамі і ўзначаліць Эўхарыстыю на аманскім стадыёне.

 
Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам ЗША
27.03.2014 17:34

27 сакавіка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта ЗША Барака Абаму. Палітык сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Пьетро Паралінам.

 
Святы Айцец спачувае ў сувязі са смерцю кіраўніка Сірыйскай Праваслаўнай Царквы
24.03.2014 14:14

Папа Францішак скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю кіраўніка Сірыйскай Праваслаўнай Царквы Патрыярха Антыёхіі і ўсяго Усходу Ігнацыя Закі І Іваса. Іерарх адышоў у вечнасць 21 сакавіка ва ўзросце 80 гадоў у Германіі, дзе праходзіў лячэнне ў адной з клінік. Яго цела было перавезена ў Ліван, а затым у Сірыю, дзе адбудзецца пахаванне.

 
Папа заклікаў да спынення насілля ў Паўднёвым Судане
24.03.2014 13:29

Папа Францішак заклікае спыніць насілле ў Паўднёвым Судане, аказаць насельніцтву гуманітарную дапамогу і спрыяць наступленню міру. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, падпісаным Дзяржсакратаром кардыналам Пьетро Паралінам і прачытаным ў катэдральным касцёле ў сталіцы дзяржавы, горадзе Джуба, кардыналам Пітэрам Тарксанам, старшынёй Папскай рады “Iustitia et pax”, падчас Эўхарыстыі на заканчэнне яго пяцідзённага візіту ў гэтую афрыканскую краіну.

 
Святы Айцец заснаваў Папскую камісію па абароне непаўналетніх
22.03.2014 19:08

22 сакавіка Папа Францішак заснаваў Папскую камісію па абароне непаўналетніх. У склад новай ватыканскай структуры ўвайшлі 5 свецкіх асобаў і 3 прадстаўнікі духавенства.

 
Папа Францішак да мафіёзі: “Пакайцеся, спыніцеся рабіць зло, мы молімся за вас”
22.03.2014 14:04

“Змяніце сваё жыццё, пакайцеся, спыніцеся рабіць зло, мы молімся за вас. Я прашу вас аб гэтым на каленях, гэта для вашай жа карысці”, - з такім заклікам звярнуўся 21 сакавіка ўвечары Папа Францішак да людзей, звязаных з мафіяй і злачыннымі справамі. У суседняй з Ватыканам парафіі Св. Грыгорыя VII Пантыфік прыняў удзел у малітоўным чуванні ў дзень памяці аб ахвярах мафіі.

 
Папа Францішак да кіраўніка УГКЦ: «Апостальская Сталіца зробіць усё, каб зберагчы мір ва Усходняй Еўропе»
18.03.2014 13:13

17 сакавіка Святы Айцец Францішак прыняў на асабістай аўдыенцыі кіраўніка Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы архіепіскапа Святаслава Шаўчука.

 
Святы Айцец наведаў рымскую парафію Маці Божай Малітвы
17.03.2014 13:28

16 сакавіка Святы Айцец наведаў рымскую парафію Маці Божай Малітвы. Гэтая парафіяльная супольнасць стала пятай, дзе пабываў Папа Францішак падчас свайго Пантыфікату. У праграме чатырохгадзіннага візіту былі сустрэчы з хворымі, дзецьмі, вялікай групай моладзі і неакатэхуменальнымі супольнасцямі.

 
Папа заклікаў маліцца за пасажыраў і экіпаж зніклага самалёта
16.03.2014 16:20

Папа Францішак заклікаў да малітвы за людзей, якія былі на борце авіялайнера, што некалькі дзён таму знік над усходнім узбярэжжам Малайзіі. “Я запрашаю вас маліцца за пасажыраў і экіпаж малазійскага самалёта і членаў іх сем’яў. Мы блізкія да іх у гэты цяжкі час”, - сказаў Пантыфік на нядзельнай сустрэчы з вернікамі 16 сакавіка.

 
Папа Францішак прыме ўдзел у малітве за ахвяр мафіі
15.03.2014 17:17

Святы Айцец Францішак будзе маліцца за ахвяр італьянскай мафіі. 21 сакавіка ў Рыме Папа прыме ўдзел у малітоўным чуванні з роднымі і блізкімі загінуўшых.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 81 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.