Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Кіраўнік ватыканскай Прэс-службы: у Папы Францішка юнацкі падыход да абвяшчэння Евангелля
27.01.2014 14:38

Папа Францішак мае “юнацкі падыход да абвяшчэння Евангелля”, а Еўропа ў гэтым сэнсе крыху састарэла, адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі ў інтэрв’ю для польскага тэлебачання. Па словах святара, Пантыфік ставіць моцны акцэнт на станоўчай сутнасці паслання, што Бог любіць усіх, і гэта адна з галоўных прычын, чаму яму ўдаецца прыцягнуць людзей да Бога і стымуляваць пазітыўнае стаўленне як вернікаў, так і тых, хто жыве па-за Касцёлам.

 
Папа заклікаў да салідарнасці з пакутуючымі на праказу
26.01.2014 16:18

У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з праказай, мэта якога – прыцягнуць увагу грамадскасці, органаў кіравання, грамадскіх арганізацый, дзелавых колаў, дабрачынных фондаў, рэлігійных супольнасцяў і прыватных асоб да гэтай праблемы. 26 студзеня падчас малітвы “Анёл Панскі” Папа Францішак нагадаў пра абавязак хрысціян клапаціцца аб хворых, асабліва церпячых на цяжкія захворванні, такія, як праказа.

 
Папа Францішак выказаў блізкасць да Украіны
26.01.2014 16:11

“Я блізка Украіны і малюся за тых, хто страціў жыццё ў гэтыя дні, і за іх сем’і”, - запэўніў Папа Францішак украінскіх вернікаў і пілігрымаў, якія прысутнічалі 26 студзеня на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. Пантыфік выказаў спадзяванне, што “дойдзе да канструктыўнага дыялогу паміж дзяржаўнымі ўстановамі і грамадзянскай супольнасцю”.

 
Святы Айцец на заканчэнне Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян: маліцца, каб Езус дапамог быць злучанымі сілай любові
25.01.2014 22:25

Падзелы сярод хрысціян нельга лічыць нечым натуральным, непазбежным для супольнага жыцця, адзначыў Папа Францішак вечарам 25 студзеня падчас малітвы Нешпараў у рымскай базыліцы св. Паўла за мурамі. Экуменічнае набажэнства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, было прымеркавана да заканчэння Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.

 
Папа сустрэўся з удзельніцамі нацыяльнага кангрэса «Італьянскага жаночага цэнтра»
25.01.2014 16:49

Папа пажадаў, каб “павялічылася прастора для больш шырокай і актыўнай жаночай прысутнасці ў Касцёле”, адначасова падкрэсліўшы “неад’емную ролю жанчыны ў сям’і”. 25 студзеня Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ўдзельніц нацыяльнага кангрэса “Італьянскага жаночага цэнтра” – асацыяцыі, якая дзейнічае ў грамадскай, сацыяльнай і культурнай сферах, спрыяючы салідарнай дэмакратыі і павазе да правоў і годнасці чалавека, згодна з духам хрысціянскіх прынцыпаў, італьянскіх і міжнародных прававых нормаў. Арганізацыя сёлета адзначыць 70-годдзе.

 
Папа да касцёльных суддзяў: за кожным працэсам стаяць людзі, якія чакаюць справядлівасці
24.01.2014 14:55

Прававое і душпастырскае вымярэнні не знаходзяцца ў Касцёле ў апазіцыі адзін да аднаго, наадварот, яны служаць дасягненню адзінства яго дзеянняў, адзначыў Папа Францішак, звяртаючыся да супрацоўнікаў Трыбуналу Рымскай Роты, з якімі сустрэўся 24 студзеня. Нагодай для сустрэчы стала адкрыццё судовага года ў гэтай установе.

 
Папа на Дзень масавай камунікацыі: у гэтым свеце медыя могуць дапамагчы стаць бліжэй адзін да аднаго
23.01.2014 14:51

“Камунікацыя на службе сапраўднай культуры сустрэчы” - так называецца пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень масавай камунікацыі, які будзе адзначацца 1 чэрвеня. Дакумент быў апублікаваны 23 студзеня, за дзень да ўспаміну св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў.

 
Папа звярнуўся з заклікам у сувязі з пачаткам канферэнцыі па Сірыі
22.01.2014 13:29

22 студзеня Папа Францішак звярнуўся з заклікам у сувязі з пачаткам у Швейцарыі канферэнцыі па праблемах Сірыі, працягам якой стануць мірныя перамовы, запланаваныя на 24 студзеня ў Жэневе паміж варагуючымі бакамі. “Малю Пана, каб дакрануўся да сэрцаў усіх, каб, шукаючы выключна найвыйшэшага дабра сірыйскага народа, не шкадавалі сілаў для тэрміновага спынення насілля і заканчэння канфлікту, які ўжо выклікаў празмерныя пакуты”, - сказаў Пантыфік.

 
Папа Францішак сустрэнецца з Прэзідэнтам ЗША
21.01.2014 17:06

27 сакавіка Папа Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта ЗША Барака Абаму. Гэта будзе іх першая сустрэча.

 
Пантыфік благаславіў ягнят, з воўны якіх будуць зроблены паліі
21.01.2014 16:38

21 студзеня Папа Францішак благаславіў двух ягнят, з воўны якіх будуць зроблены паліі – элементы літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі чорнымі крыжамі і абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Традыцыя благаслаўлення ягнят у гэты дзень звязана са святкаваннем успаміну св. Агнешкі – маладой рымлянкі, якая аддала жыццё за Хрыста на мяжы ІІІ-IV стагоддзяў. У іканаграфіі яна прадстаўлена з ягнём на руках.

 
У рымскай парафіі Папа сустрэўся з бежанцамі, бяздомнымі, сем’ямі і ўзначаліў Імшу
20.01.2014 15:40

19 студзеня Папа Францішак наведаў рымскую парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Нягледзячы на моцную навальніцу, якая абрынулася на Вечны горад вечарам гэтага дня, Святы Айцец накіраваўся на запланаваную сустрэчу з вернікамі, якая працягнулася амаль 4 гадзіны.

 
Папа Францішак падтрымаў “Марш за жыццё” ў Парыжы
18.01.2014 13:03

Папа Францішак падтрымаў “Марш за жыццё” ў Парыжы, правядзенне якога запланавана на 19 студзеня. Апостальскі Нунцый у Францыі арцыбіскуп Луіджы Вентура ў спецыяльным пасланні адзначыў, што Святы Айцец праінфармаваны аб ініцыятыве і падтрымлівае ўдзельнікаў акцыі.

 
Папа сустрэнецца з моладдзю, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту сужэнства
17.01.2014 17:19

14 лютага, ва ўспамін св. Валянціна, Папа Францішак сустрэнецца з моладдзю, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту сужэнства. Сустрэча пад дэвізам “Радасць “так”, сказанага назаўсёды” пройдзе па ініцыятыве Папскай рады па справах сям’і, і ў ёй прымуць удзел пары, якія праходзяць падрыхтоўку да сужэнства.

 
Папа Францішак: мы пакліканы не адмаўляцца ад нашага экуменічнага намагання
17.01.2014 13:08

17 студзеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі экуменічную дэлегацыю з Фінляндыі. Сустрэча была прымеркавана да свята апекуна гэтай краіны св. Генрыха Упсальскага, якое будзе адзначацца 19 студзеня.

 
Папа скіраваў пасланне на дзень малітвы аб пакліканнях
16.01.2014 15:43

11 мая ў Касцёле будзе адзначацца Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Папа Францішак па традыцыі, закладзенай папярэднікамі, скіраваў з гэтай нагоды пасланне пад назвай: “Пакліканні – сведчанне праўды”.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 84 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.