22 лютага 2014 г., з нагоды свята базылікі св. Пятра, Папа Францішак надасць кардынальскую годнасць некаторым іерархам. Гэта адбудзецца падчас кансісторыя, аб правядзенні якога Пантыфік на пачатку кастрычніка паінфармаваў членаў Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і Пастаяннай Рады Сіноду Біскупаў.
31 кастрычніка падчас сустрэчы з кардыналам Анджэло Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Папа Францішак зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некаторых кандыдатаў да хвалы алтара.
Калі вера ўспрымаецца сур’ёзна, яна спрыяе нараджэнню дзейснай і сапраўднай любові, — звярнуў увагу Папа Францішак. 31 кастрычніка Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі членаў «Кола св. Пятра» — дабрачыннай арганізацыі, якая займаецца дапамогай бедным у Рымскай дыяцэзіі.
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, Папа Францішак наведае рымскія манументальныя могілкі «Кампа Верана». Пантыфік узначаліць Імшу ля ўваходу на некропаль.
Папа Францішак — адзін з самых уплывовых людзей свету, як вынікае з даследавання часопіса «Forbes». Пантыфік займае ў яго спісе чацвёртае месца.
Святы Айцец Францішак стаў лаўрэатам прэміі «Простая камунікацыя». Прэмію прысудзіў Еўрапейскі інстытут Трэцяга тысячагоддзя, які займаецца кансалтынгам і навучаннем у сферы камунікацыі.
21 лістапада ў Апостальскай Сталіцы пройдзе спецыяльнае пасяджэнне па Сірыі, Іраку і Блізкім Усходзе. На ім Папа Францішак абмяркуе з Патрыярхамі і кіраўнікамі Усходніх Касцёлаў магчымасці для ўстанаўлення міру ў гэтым рэгіёне.
27 кастрычніка Папа Францішак цэлебраваў Імшу з удзелам больш чым 100 тысяч вернікаў з розных краін свету – удзельнікаў Дня сем’яў, які праходзіць у Ватыкане па ініцыятыве Папскай рады па справах сям’і. У Імшы ўдзельнічала і група пілігрымаў з Беларусі, якія прыбылі ў Рым з Пінскай дыяцэзіі ў суправаджэнні a. Пятра Бялевіча.
Недахоп любові — тое, што найбольш абцяжарвае жыццё, — падкрэсліў Папа Францішак, звяртаючыся да ўдзельнікаў чування на плошчы св. Пятра, якое прайшло з нагоды Дня сем’яў, арганізаванага Папскай радай па справах сям’і. На сустрэчу пад дэвізам «Сям’я, жыві радасцю веры» сабраліся каля 200 тысяч чалавек з усяго свету.
26 кастрычніка Папа Францішак урычыў “Прэмію Ратцынгера”. Яе пераможцамі сёлета сталі англіканскі пастар і біблеіст Рычард Барыдж і рэдактар збору твораў Ёзэфа Ратцынгера, сённяшняга Пантыфіка на пенсіі Бэнэдыкта XVI, тэолаг Крысціян Шалер.
25 кастрычніка Папа Францішак прыняў удзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай рады па справах сям’і. Пантыфік адзначыў, што Касцёл павінен быць блізка да сем’яў, якія перажываюць цяжкасці, вымушаны пакінуць родную зямлю, разлучаны, не маюць дома, працы ці пакутуюць з іншых прычын; быць блізка да сужонкаў, якія прабываюць у крызісе ці амаль падыйшлі да разводу.
Любіце святароў і дыяканаў, бедных і безабаронных і з любоўю чувайце над усім статкам, — з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да Апостальскага Нунцыя ў Гане Жана-Мары Шпайха і кіраўніка Папскай касцёльнай акадэміі Джампьера Гладэра, якім 24 кастрычніка ўдзяліў біскупскую сакру.
Папа Францішак стаў уладальнікам традыцыйнага габрэйскага галаўнога ўбора — кіпы. Пантыфік атрымаў яе падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане ад аргенцінскага рабіна Марыо Ройзмана. Падарункавая кіпа белага колеру і змяшчае манаграму на іўрыце і іспанскай мове.
Частка гамілій Папы Францішка, прамоўленых падчас ранішніх Імшаў у капліцы ватыканскага Дома св. Марты, выйшла асобным зборнікам. У кнізе, падрыхтаванай Ватыканскім выдавецтвам і газетай «L’Osservatore Romano», змешчаны каментарыі Папы да літургічных чытанняў за перыяд з 22 сакавіка па 6 ліпеня 2013 г., а таксама тры гаміліі, прамоўленыя ў рэзідэнцыі «Сумарэ» ў Рыа-дэ-Жанейра падчас Сусветнага дня моладзі.
Святы Айцец перадаў словы падтрымкі ўсім вязням італьянскіх турмаў. «Я малюся за іх, яны блізкія майму сэрцу, прашу Пана і Божую Маці, каб яны паспяхова прайшлі гэты складаны перыяд свайго жыцця», — сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з італьянскімі турэмнымі капеланамі ў Ватыкане 23 кастрычніка.