Папа ўзначаліць Крыжовы шлях з разважаннямі, падрыхтаванымі ліванскай моладдзю |
Святы Айцец |
25.03.2013 12:27 |
«Войны, насілле, няспраўджаныя чаканні моладзі, якая не бачыць надзеі, боль міграцыі, адчуванне адсутнасці бяспекі — вось пытанні, пра якія мы распавядзём, — адзначае Патрыярх Раі, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Міжнародная супольнасць не клапоціцца пра тое, каб вырашыць праблемы, якія паходзяць з адсутнасці міру і справядлівасці ў свеце. На Блізкім Усходзе мы штодзень перажываем вялікую трагедыю палесцінскага народа, драму вайны ў Сірыі, супраціўляемся ісламскаму фундаменталізму». (AG) |