У Рыме ўзгадалі навучанне Яна Паўла ІІ пра любоў і сужэнства |
04.12.2012 14:58 |
Выкладчык Папскага Латэранскага ўніверсітэта кс. Пшэмыслаў Квяткоўскі, які праводзіў сустрэчу, адзначыў, што ў драме Караля Вайтылы «Перад лаўкай ювеліра» ўздымаецца пытанне пра сэнс жыцця і пра тое, што чалавек пакліканы да еднасці з іншым. Матыў любові як сілы, здольнай асвятліць любую цемру, прысутнічае і ў санетах будучага Папы. Нездарма моладзь, якая збіралася вакол кс. Вайтылы, шукала праўду пра жыццё і чалавека ў сувязі з праўдай пра Бога. А дзякуючы яго духоўнай падтрымцы, маладыя вернікі маглі будаваць сем’і, здольныя евангелізаваць, сведчыць аб найвялікшай любові. На сустрэчы было распаведзена пра некаторыя такія сем’і. (AG) |