Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці на калядным вечары, прысвечаным 1150-годдзю стварэння славянскай пісьменнасці

11 студзеня 2013 г., Мінск, Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла

Ваша Высокапрэасвяшчэнства, Уладыка Мітрапаліт Філарэт,
Вашы Прэасвяшчэнствы,
Шаноўнае спадарства,

перадусім дазвольце падзякаваць за запрашэнне, скіраванае да мяне, як да прадстаўніка Папы Бэнэдыкта ХVI, прыняць удзел у вечары, які адбываецца ў гэтым прэстыжным Інстытуце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Слова стала плоццю і паставіла свой намёт між намі. Гэта даслоўны пераклад з грэчаскай мовы слоў святога Евангеліста Яна. Такім чынам, мы з’яўляемся намётавым лагерам, і жыццё чалавека — гэта вандроўка ў кірунку вечнасці.

Калі Бог паставіў свой намёт між нашымі намётамі, то грамадства, людская супольнасць не з’яўляецца аўтаномнай з’явай, замкнёнай у сабе, якая абмяжоўваецца толькі сваімі ўнутранымі законамі.

Намёт Бога і намёты людзей належаць да аднаго і таго ж лагера, і любоў Бога з’яўляецца неад’емным кампанентам любові чалавека; тое самае датычыцца пакутаў, радасці, жыцця і смерці. Намёт Бога і намёты людзей непадзельныя. Гэтая ўпэўненасць з’яўляецца крыніцай нашай моцы.

Адзін сярод людскіх намётаў мае асаблівае значэнне — той, у якім жыве культура. У гэтым намёце людзі разважаюць над тым, што не з’яўляецца відавочным. Тут людзі вучацца разважаць, думаць, свабодна выбіраць. Адметным жыхаром такога намёту з’яўляецца ўніверсітэт — месца, дзе разважаюць не над фрагментамі рэчаіснасці, а над «universitas», над глабальным, над Сусветам, над космасам, над вечнасцю. І ўсе чалавечыя інстытуцыі асветлены гэтай глабальнай візіяй, якая і з’яўляецца ўніверсітэцкай, пры ўмове, што ўніверсітэт ёсць тым, чым павінен быць.

Наш Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Кірыла і Мяфодзія знаходзіцца ў менавіта такім універсітэцкім намёце. Гэты намёт прысвечаны Апосталам славянаў. Благаслаўлёны Ян Павел ІІ, які называў сябе першым славянскім Папам,  прысвяціў ім Энцыкліку. Святыя Мяфодзій і Кірыл зразумелі таямніцу Уцелаўлення: Бог стаў адным з нас. Яны дазволілі Богу гаварыць на іх мове, ствараючы алфавіт для славянаў. Таму святым Мяфодзію і Кірылу належыць асаблівы намёт у культуры, як асаблівай з’яўляецца і роля гэтага інстытута — а менавіта нагадваць універсітэцкай супольнасці пра тое, што Бог паставіў свой намёт між нашымі намётамі і што няма сапраўднай надзеі, калі ігнаруюць гэты Божы намёт.

Дзякую гэтаму інстытуту, яго студэнтам і выкладчыкам, якія пажадалі прысвяціць жыццё таму, каб пазнаваць намёт Бога між людзьмі. Тут мы, праваслаўныя і католікі, збіраемся працягваць супрацоўнічаць у братняй любові, каб паказаць, што «любоў» — гэта імя, якім Бог хацеў назваць свой намёт.

Хрыстос нарадзіўся!

Адноўлена 12.01.2013 01:16
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску