Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Будслаў 2015]
Усяго 18 матэрыялаў адзначана цэтлікам Будслаў 2015.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Аб тым, якія цуды здзяйсняліся дзякуючы апецы Маці Божай Будслаўскай, распавядаюць удзельнікі пілігрымкі Мінск-Будслаў.
«Калі б вы былі толькі сынамі цярпення — гэты пляц сёння не быў бы
напоўнены людзьмі», — адзначыў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці падчас дзённай Імшы 4 ліпеня на ўрачыстасцях у Будславе.
Кожны ідзе ў пілігрымку са сваёй інтэнцыяй. Але, безумоўна, гэты час не праходзіць дарма. Для адных гэта час суцішэння і малітвы, для іншых – час сустрэцца з сябрамі і разам памаліцца і паспяваць – праславіць Бога праз Марыю, а для кагосьці, як для ўдзельніка руху “Легіён Марыі” Уладзіміра Вайцяховіча, – гэта крок навяртання.
А пілігрымы, якія прыйшлі ў Будслаў усёй сям'ёй: татам, мамай, сынамі і дочкамі — могуць голасна прамовіць: «Мы тут, і мы тут для Цябе, якая
трымаеш малога Сына на руках, трымаеш, як і мы сваіх дзетак».
Кожны вялікі і малы ручай цячэ да сваёй галоўнай мэты — санктуарыя і абраза Маці Божай Будслаўскай, каб малітвай і спевам прывітаць Апякунку Беларусі, аддзячыць за дапамогу на доўгім шляху і папрасіць Яе маліцца да свайго Сына. А пра што пілігрымы думаюць, калі яны выходзяць з храма і стомлена сядаюць на траўку, чакаюць сяброў ці гуляюць па мястэчку?
Святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, завяршыліся 4 ліпеня ўрачыстасці ў Будславе. У гэтым годзе яны праходзілі пад дэвізам “Марыя – прытулак грэшных”.
“Ці можа быць пакліканне да кансэкраванага жыцця сумным?” – гэтае пытанне гучала падчас прэзентацыі на тэму “Год кансэкраванага жыцця”, якая была прадстаўлена ў межах урачыстасцяў у Будславе 3 ліпеня а. Міхаілам Цвячкоўскім МІС.
Фэст абраза Маці Божай Будслаўскай сам па сабе з'яўляецца аднаўленнем беларускай хрысціянскай традыцыі, аднак у гэтым годзе нацыянальны характар свята быў асабліва заўважным.
“Сёння ў Будслаўскім санктуарыі мы становімся перад Той, якая ёсць прытулак грэшнікаў, з надзеяй, што Яна прывядзе нас да свайго Сына – Міласэрнага Езуса, які ўратуе нас ад усялякага жыццёвага шторму і прывядзе ў порт збаўлення”, - сказаў падчас святой Імшы апоўначы ў Будславе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Вернікі, якія прыбылі на штогадовыя ўрачыстасці ў Будслаў, што праходзяць сёлета пад дэвізам “Марыя – прытулак грэшных”, сабраліся 3 ліпеня на святой Імшы для пілігрымаў. Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
3 ліпеня апоўдні першая пешая пілігрымка ўвайшла ў вёску Будслаў, пераадолеўшы кіламетры свайго шляху, пераадолеўшы свае недасканаласці, умацаваўшыся невыгодамі і малітвай, каб пакланіцца перад Маці Збаўцы. Першай у колькасці 120 чалавек стала ХХІV пешая пілігрымка «Мёры-Наваполацк-Будслаў».
1 ліпеня каля мінскага Чырвонага касцёла было прыпаркавана больш за 30 ровараў, якія каля 10 гадзін, адразу пасля святой Імшы для пілігрымаў-рaварыстаў, сталі надзейнымі і незаменнымі прыладамі для дасягнення мэты — Будслава. «Пілігрымку на педалях і колах» узначаліў вялікі аматар ровараў — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
30 чэрвеня — першая раніца пілігрымкі «Мінск-Будслаў» у вёсцы Вішнёўка. Усё па традыцыі распачалося святой Імшой, на якой ваяўнічы дух пілігрымаў абудзіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Узброеныя спеўнікамі і ружанцамі, з зялёнымі стужкамі-гальштукамі на шыях і капелюшах, а хто і на сваіх заплечніках, з харугвамі і сцягамі — гэта яны, пілігрымы XXV пешай пілігрымкі «Мінск-Будслаў». Іх колькасць 270. І яны вырушылі раніцай 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла.
Маладая сям'я Пазняк, тата Віталій і мама Аксана, а таксама іх сын Ян, якому год і 10 месяцаў, ідуць у пілігрымцы «Брэст-Баранавічы-Будслаў». У хлопчыка Яна гэтая пілігрымка ўжо другая па ліку, а ў мамы і таты - большы вопыт: Аксана ідзе ў 11-ты раз, а Віталій — у 14-ты. Некалькі парад для тых, хто яшчэ думае, ці ісці з маленькімі дзецьмі.
25 чэрвеня выйшла пілігрымка «Ліда-Будслаў», якая ў гэтым годзе ўпершыню з гэтага каталіцкага краю была арганізавана кс. Уладзіславам Сурвілам. Сёння пілігрымы, колькасць якіх 56, дойдуць да Ліпнішак.
Самая доўгая ў Беларусі пілігрымка Брэст - Баранавічы - Будслаў выйшла 18 чэрвеня з Брэста, а 25 чэрвеня ў Баранавічах да яе далучацца сотні мясцовых католікаў. З Брэста вырушылі каля 50 чалавек. Пілігрымка ўключае 16 дзён шляху, адлегласць, якую за гэты час пойдуць пілігрымы, - 537 км.
Дэвізам урачыстасцяў у Будславе, якія адбудуцца 3 і 4 ліпеня 2015 года, стануць словы «Марыя – прытулак грэшнікаў».