Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Сінод Біскупаў]
Усяго 15 матэрыялаў адзначана цэтлікам Сінод Біскупаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


7 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паведаміў, што па-ранейшаму з вялікай заклапочанасцю сочыць за трагічнай сітуацыяй у Сірыі, «дзе баявыя дзеянні не спыняюцца і з кожным днём колькасць ахвяр расце, што суправаджаецца невымоўнымі пакутамі шматлікіх асобаў, асабліва тых, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы». Папа паінфармаваў таксама, што на сустрэчу з сірыйскімі хрысціянамі накіроўваецца старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Рабэр Сара.
Падчас пасяджэння 27 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падзякаваў удзельнікам Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Таксама Папа сказаў пра значэнне кансісторыі, якая адбудзецца 24 лістапада.
25 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI разам з удзельнікамі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі прысутнічаў на прэм’еры фільма «Мастацтва і вера», ініцыятарам стварэння якога былі Ватыканскія музеі. Папа адзначыў, што твор асабліва цэнны ў кантэксце Года веры, які распачаўся ў Касцёле.
16 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам. Сустрэча адбылася пасля пасяджэння Сіноду Біскупаў, на якім Мітрапаліт Іларыён выступіў з прамовай.
15 кастрычніка ўдзельнікі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі прысутнічалі на прэм’еры фільма «Званы Еўропы», прысвечанага адносінам паміж хрысціянамі, еўрапейскай культуры і будучыні кантынента. Фільм заснаваны на інтэрв’ю з некалькімі лідарамі хрысціянскіх канфесій, у тым ліку з Бэнэдыктам ХVI.
З 7 кастрычніка, ужо амаль тыдзень, Апостальская Сталіца з’яўляецца цэнтрам увагі СМІ. Цікава тое, што і ўдзельнікі Сіноду Біскупаў ставяць у цэнтр сваёй увагі СМІ, якія яны бачаць як інструмент новай евангелізацыі. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв’ю для Catholic.by акрэслівае асноўныя пытанні, якія ўздымаюць падчас форуму іерархі Касцёла.
8 кастрычніка ў першай палове дня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў удзел у працы Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі, які праходзіць у Ватыкане. У разважанні Папа звярнуў увагу, што евангелізацыя пачынаецца з усведамлення таго, што Бог дзейнічае ў Касцёле, а Касцёл абвяшчае Хрыста свету.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў раніцай 7 кастрычніка на плошчы перад ватыканскай базылікай св. Імшу на распачацце Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Літургія была спалучана з абвяшчэнне Дактарамі Касцёла св. Яна Авільскага і св. Хільдэгарды з Бінгена.
Падчас пілігрымкі ў Ларэта 4 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даверыў апецы Маці Божай Сінод Біскупаў, які распачнецца ў нядзелю, і Год веры. Таксама Папа даверыў Найсвяцейшай Панне «ўсе цяжкасці, якія перажывае наш свет у пошуку духоўнай раўнавагі і міру, праблемы шматлікіх сем’яў, прагненні моладзі, цярпенні тых, хто чакае праяваў салідарнасці і любові».
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 3 кастрычніка папа Бэнэдыкт XVI папрасіў вернікаў аб малітве ў інтэнцыі Года веры і Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Таксама Пантыфік нагадаў, што заўтра накіроўваецца ў Ларэта і будзе пілігрымаваць шляхам бл. Яна ХХІІІ, які 50 гадоў таму маліўся ў гэтым санктуарыі перад распачаццем Другога Ватыканскага Сабору.
22 верасня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зрабіў шэраг важных прызначэнняў. Папа прызначыў дэканам Трыбунала Рымскай Роты — вышэйшага судовага органа Каталіцкага Касцёла — кс. прэлата Піо Віта Пінто, які адначасова з’яўляецца прэлатам аўдытарам гэтай установы.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў 36 удзельнікаў Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі, які адбудзецца ў Ватыкане ў кастрычніку. Сярод іх 12 кардыналаў, 12 арцыбіскупаў, 8 біскупаў і 4 святары, з якіх 3 законнікі.
Пасля Вялікадня з’явіцца папская адгартацыя пра Божае слова, якая падсумуе вынікі Сіноду Біскупаў 2008 года. Пра гэта заявіў генаральны сакратар Сіноду арцыбіскуп Нікола Этэравіч, адказваючы на пытанні журналістаў падчас прэзентацыі кнігі аб дыскусіі Айцоў Сіноду на тэму Святога Пісання.
4 кастрычніка 2009 г. у Апостальскай Сталіцы папа Бэнэдыкт XVI разам з 239 айцамі сабору і 55 святарамі цэлебраваў святую Імшу, якая распачала Сінод Біскупаў у Афрыцы. Мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел 244 айцы Сіноду, будуць працягвацца да 25 кастрычніка гг. Сінод Біскупаў праходзіць пад дэвізам «Касцёл у Афрыцы ў службе паяднання, справядлівасці і міру. „Вы — соль зямлі… вы — святло свету“».