Я веру ў Бога, Пана нашага Езуса Хрыста. Я веру, што кінематографу даступныя самыя складаныя зрухі чалавечай душы, а на экране штораз разгортваецца таямніца ўвасаблення — ціха й неўпрыкмет. І беларускае мастацтва яшчэ здзівіць свет, калі будзе здольнае здзіўляцца само. Я веру, што чалавек свабодны, калі выконвае запаведзі Божыя. І ва ўмовах самай цяжкой несвабоды заўжды ёсць подых, які вее, дзе хоча. Я веру ў бязмежнасць чалавечага розуму — калі ён усведамляе ўласныя межы. І фантазія ёсць дакладнай — калі імкнецца да праўды. Праўда ўвасабляецца, а не цытуецца. Я веру, што зло заўжды самазванец, вырачанае на пазбаўленне стальца. Але змаганне адбываецца ў кожным сэрцы. Я веру, што хто памірае і ўваскрасае ў Хрысце — мае жыццё вечнае.
|
|
|
|