Напратэхналогія — альтэрнатыва in vitro |
Біяэтыка.Старонка кс. Алега Кудэркі |
23.05.2011 16:47 |
Напратэхналогія абапіраецца на дакладнай дыягностыцы прычын бясплоднасці. На першым этапе праводзіцца назіранне за менструальным цыклам жанчыны па сістэме Крэйтана, якая выкарыстоўваецца як натуральны метад планавання сям’і. Пасля трох месяцаў назірання — кансультацыі з урачамі і дыягностыка прычын бясплоднасці. На аснове гэтага выбіраецца спосаб лячэння. Паводле статыстычных даных, эфектыўнасць метаду напратэхналогіі дасягае 80%. Дадзеныя даследаванні распачаў прафесар Томас Хільгерс у 1976 годзе. Яго назіранні прывялі да распрацоўкі сістэмы стандартызацыі (Creighton Model Fertility Care System). На аснове даследаванняў вынікаў назіранняў тысяч пацыентак (праведзеных з 1976 па 1991 гг.) у 1991 г. выйшаў даведнік па напратэхналогіі. Даследаванні працягваліся да 2004 г., вынікам чаго стала публікацыя першага падручніка па напратэхналогіі. Гэтая праграма функцыянуе ў большасці еўрапейскіх краін. Прафесару Хільгерсу ўдалося дапамагчы 150 жанчынам, якія не змаглі зацяжарыць пры дапамозе метаду in vitro. Адна з гэтых жанчын 8 разоў безвынікова спрабавала здзейсніць зачацце праз штучнае апладненне in vitro, а цяпер, дзякуючы метаду напратэхналогіі, яна маці двух дзяцей. Напратэхналогія дапамагае не толькі пры жаночай, але і пры мужской бясплоднасці. Гэты метад дапамагае прадбачыць і папярджваць праблемы з рэпрадуктыўным здароўем. Касцёл спачувае парам, якія не могуць мець дзяцей. Аднак заклікае да выбару метаду без этычных кампрамісаў, якім з’яўляецца напратэхналогія. Кс. Алег Кудэрка |