Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сэрца экуменічнага руху
Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча
17.10.2011 13:50

«Жаданне аднавіць адзінства ажыццяўляецца праз навяртанне сэрца, малітву, узаемнае братэрскае пазнанне, тэалагічны дыялог». Часам маем уражанне, што воля Хрыста «Каб усе былі адно!» перавышае нашыя чалавечыя здольнасці, што Пан Езус патрабуе ад нас немагчымага. А можа, у нашай дарозе да поўнага адзінства слаба працуе сэрца? Што з’яўляецца сэрцам экуменічнага руху?

Сэрцам экуменічнага руху з’яўляецца малітва1. Справа ў тым, што ўтрыманне Касцёла Хрыстовага ў поўным і бачным адзінстве, з усімі нашымі розніцамі і слабасцямі — гэта сапраўды перавышае чалавечыя здольнасці, а магчыма толькі дзякуючы ласцы Духа Святога, які стварае з нас «адзіных сэрцам і душою» (пар. Дз 4, 32). Такое адзінства — гэта новае адзінства2, якое адрозніваецца ад таго, што існуе ў свеце: клубы, палітычныя партыі, нацыі і нават канфесіі. І калі мы гэта зразумеем і пакорна схілімся перад Усемагутным Богам у шчырай малітве, тады пачнуць адкрывацца нашыя вочы да навяртання, тады асветліцца наш розум для аб’ектыўнага ацэньвання нашых розніц тэалагічных і фактаў гістарычных, тады хопіць цярплівасці для братэрскага дыялога і любові для супрацоўніцтва. Але паспрабуем адказаць на некаторыя магчымыя пытанні.

1) Як маліцца, у сэнсе — з кім маліцца?

Маліцца можна: індывідуальна, супольна з католікамі і супольна з некатолікамі. Гэты трэці від малітвы (супольна з некатолікамі) з’яўляецца найбольш складаным у сэнсе арганізацыйным, але і вельмі пажаданым паводле каталіцкіх прынцыпаў экуменізму3. Перадусім, можна ўдзельнічаць у такіх супольных малітвах, арганізаваных афіцыйна ў Касцёле (напр. Тыдзень Малітваў аб Адзінстве, 18–25 студзеня). Але было б памылкай абмежавацца толькі гэтым, як навучае Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI, разважаючы ў гэтым кантэксце над словамі Апостала Паўла «Няспынна маліцеся» (1 Тэс 5, 17)4. Калі прагненне адзінства стане «інтэгральнай часткай нашага малітоўнага жыцця»5, тады могуць з’явіцца і іншыя ініцыятывы супольнай малітвы з хрысціянамі некатолікамі. Пры гэтым, аднак, трэба памятаць, што арганізацыя такіх малітоўных сустрэч павінна адбывацца заўсёды пры ўдзеле і з благаслаўлення адпаведнай касцёльнай улады, бо менавіта ёй належыць у дадзеным выпадку адказнасць за распазнанне мэтазгоднасці правядзення сустрэчы і ацэнка яе формы і зместу6. Якія тут могуць ужывацца формы малітвы? Калі гаворка аб братах праваслаўных, то не можам толькі разам здзяйсняць і прымаць сакрамэнты7, а гэта азначае, што магчыма супольная літургічная малітва (напр. Літургія гадзінаў) і набажэнствы (напр. Ружанец). Таксама магчыма разам прысутнічаць на святой Імшы — каталіцкай або праваслаўнай — толькі адпаведным чынам8. Добрым узорам такой практыкі з’яўляюцца прыклады супольнай літургічнай малітвы Святога Айца з іерархамі Праваслаўнай Царквы.

Але Дух Святы можа падказаць і іншыя спосабы супольнай малітвы. Напрыклад, шлях да адзінства можа пачынацца ад простых і даступных формаў, як гэта сталася не так даўно на міжканфесійнай сустрэчы каля Гомеля (рэпартаж).

А вось індывідуальная малітва — гэта спосаб, які не патрабуе арганізацыйных клопатаў і каардынацыі з афіцыйнай касцёльнай уладай. Калі малітва аб адзінстве станецца, паводле вышэй прыведзеных слоў Святога Айца, «інтэгральнай часткай нашага малітоўнага жыцця», то Дух Святы ўчыніць надзвычайныя рэчы, каб хрысціяне атрымалі дар поўнага і бачнага адзінства.

2) Як маліцца, у сэнсе — пра што маліцца?

Здаецца, што адказ ясны — пра адзінства. Але якое адзінства? Благаслаўлёны Ян Павел ІІ у цыкле катэхез «Веру ў Касцёл…» тлумачыць, што справа «не столькі ў тым, каб дзякуючы добрай волі ўсіх прыйсці да паразумення: дакладней, трэба ва ўсёй поўні прыняць тое адзінства, якога жадаў Хрыстус і аб якім пастаянна клапоціцца Дух Святы»9. Варта задумацца над глыбінёй гэтых слоў, з якімі ўжо цяпер могуць згадзіцца прадстаўнікі ўсіх канфесій і ў гэтай інтэнцыі супольна маліцца. «А калі б мы запыталіся, ці магчыма ўсё гэта, — працягвае Святы Айцец у канцы сваёй катэхезы, — то адказ будзе адзін: „так“»10.

Бр. Яраслаў Крыловіч

  1. Пар. Катэхeза Бэнэдыкта XVI 23.01.2008 г.
  2. Пар. Катэхeза Бэнэдыкта XVI 07.05.2008 г.
  3. Пар. Ян Павел ІІ. Энцыкліка «Каб усе былі адно!» 21-22
  4. Пар. Гамілія Бэнэдыкта XVI у базыліцы св. Паўла за Мурамі 25.01.2008 г.
  5. Там жа.
  6. Пар. Дырэктывы у справе рэалізацыі прынцыпаў і норм экуменізму 164
  7. Я тут не кажу пра некаторые выпадкі, калі па неабходнасці гэта дазваляецца, бо яны не датычаць малітоўных спатканняў экуменічных.
  8. Пар. Дырэктывы у справе рэалізацыі прынцыпаў і норм экуменізму 117; 122
  9. Ян Павел ІІ «Веру ў Касцёл…» 137, 2
  10. Там жа 137, 6.  Трэба дадаць, што Бэнэдыкт XVI у сваім навучанні часта прыгадвае аб неабходнасці таксама дзякаваць у малітвах Богу за пазітыўныя плады экуменізму.

tt

Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: bratjaroslav@gmail.com
У наступных артыкулах гэтай рубрыкі аўтар, па магчымасці, будзе старацца адлюстраваць адказы на вашыя лісты.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча

18.08 09:34Непрыняцце Фларэнтыйскай уніі ў паўночна-ўсходняй Русі. Арышт мітрапаліта Ісідара
11.12 10:23Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка ІІ)
27.08 12:29Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка І)
31.07 11:27Дэлегацыя з усходнеславянскіх земляў на Ферара-Фларэнтыйскім Саборы
23.05 00:00Прызначэнне Ісідара Мітрапалітам усяе Русі
14.04 08:51Хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІІ)
27.01 15:15Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІ)
17.12 11:39Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка І)
01.10 12:58Падзенне Канстанцінопаля (1453 г.): падзеленыя хрысціяне і апошні візантыйскі святы
28.08 10:49Фларэнтыйская унія 1439 года: высновы на сёння