| Да світання праслаўлялі спевам Бога праваслаўныя, католікі і пратэстанты Гомельшчыны |
| Беларусь - Пінская дыяцэзія |
| 26.09.2011 11:24 |
|
Па запрашэнні гомельскага іераманаха Мікалая Тарасенкі на сустрэчу ля вогнішча сабраліся каля 50 маладых католікаў, праваслаўных і пратэстантаў. «Сёння мы, браты-хрысціяне, сабраліся разам, каб песнямі славіць выключна Езуса і Яго Добрую Навіну. Спадзяёмся таксама на сяброўскія зносіны», — такімі словамі распачаў сустрэчу іераманах. Як паведамляе сайт гомельскай рыма-каталіцкай парафіі, святар паклапаціўся пра сцэну і апаратуру, гарбату і пачастунак. Па чарзе прадстаўнікі розных канфесій у нязмушанай абстаноўцы спявалі песні, чыталі вершы, а святары распавядалі пра свае духоўныя шляхі. Атмасфера сустрэчы была настолькі прыемнай, што ўдзельнікі не жадалі разыходзіцца, а некаторыя ў малітве сустрэлі світанак. У наступным годзе айцец Мікалай спадзяецца арганізаваць хрысціянскі міжканфесійны фестываль. Відэа і фота з сустрэчы глядзіце тут >>> |


Незвычайная міжканфесійная сустрэча адбылася 24 верасня 2011 г. на манастырскім падворку ў вёсцы Церуха Гомельскага раёна. Творчы вечар быў прымеркаваны да свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі па юліянскім календары.
для друку