Праграміст, фатограф, дызайнер. Нарадзіўся ў 1973 г. Працуе ў каталіцкіх мас-медыя з 2002 г. З'яўляецца адным са стваральнікаў партала Catholic.by.
Мінуў час ганенняў, якія на працягу некалькіх стагоддзяў то спыняліся, то зноў успыхвалі на розных канцах Рымскай імперыі. Мінула апошняе жорсткае ганенне хрысціянаў, калі імператар Дыяклетыян y 303 годзе загадаў арыштаваць усё духавенства, а ў 304-м пад страхам смерці загадаў усім жыхарам імперыі прынесці ахвяры язычніцкім багам. Нарэшце хрысціянам дазвалялася без забароны практыкаваць сваю веру.
Падзяліцца ўласным досведам знаходжання ў Касцёле як верніка-мужчыны не так проста, як можа здацца. Ад імя «проста верніка» можна напісаць шмат, а вось ад імя «верніка-мужчыны»... Ці часта ў Касцёле мне даводзіцца выказваць свае спецыфічна мужчынскія ўласцівасці? Як праявіць сябе ў Касцёле менавіта як мужчыну?
Рэха конкурсу «Чалавек — Божае стварэнне». Анатацыя да аднаго фотаздымка.