24 красавіка адбылася пілігрымка выпускнікоў школ Шчучына гэтага года ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Галоўнай мэтай падарожжа была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі.
25 красавіка ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) прайшла сустрэча айцоў піяраў, якія нясуць служэнне ў Беларусі, са сваімі бацькамі.
24-25 красавіка ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах прайшла ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі. У ёй прынялі ўдзел 36 кансэкраваных асобаў.
26 красавіка ў пінскай катэдральнай базыліцы адбылася св. Імша ў сувязі з чарговай гадавінай трагічнай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Літургію ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
У нядзелю Божай Міласэрнасці, 23 красавіка, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску (Лошыца) адбылася ўрачыстасць з нагоды свята Божай Міласэрнасці. Фэст у свята Божай Міласэрнасці ў парафіі прайшоў у трэці раз.
Прыватны музей Януша Паруліса, які з’яўляецца скарбніцай культурнай, гістарычнай і духоўнай спадчыны Гродна і размяшчаецца ў невялічкім доміку, налічвае каля ста тысяч экспанатаў, палова з якіх прадметы рэлігійнага характару. Некаторыя былі знойдзены на сметніку, іншыя — на вышках закінутага дома, пэўныя — атрымаў у падарунак, шматлікія рэчы перайшлі ад продкаў.
22 красавіка ў навагрудскім касцёле святога Міхала Арханёла прайшоў Велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальнага спеву. На пачатку канцэрта прысутныя хвілінай ціхай малітвы ўшанавалі памяць спачылага кс. Леаніда Несцюка, былога пробашча парафіі ў Гервятах.
Іх каманда стане першай, якая выступіць на «Еўрабачанні» з песняй па-беларуску. Catholic.by сустрэўся з Арцёмам Лук’яненкам і Ксеніяй Жук напярэдадні Вялікадня, каб спытаць пра іншае — пра веру, стаўленне да рэлігіі і ролю Бога ў іх жыцці.
Музычна-асветніцкі праект «Віцебскі арганны шлях» распачне сваю працу ў Віцебскай дыяцэзіі. Пра асаблівасці праекту стала вядома 23 красавіка на адмысловай прэс-канферэнцыі.
Дзень памінання памерлых адзначаюць у аўторак другога тыдня Пасхі праваслаўныя хрысціяне.
23 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, вернікі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску сабраліся разам са сваімі душпастырамі і гасцямі на супольную малітву, каб у гэтае патранальнае для іх парафіі свята ўзнесці падзяку за дар Божай Міласэрнасці.
Урачыстую святую Імшу ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Асіповічах ўзначаліў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Для духоўнай фармацыі кожнага семінарыста, які прагне прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям, вельмі важную ролю адыгрывае прыклад жыцця і сведчанне веры святароў. 24 красавіка семінарыйная супольнасць у Гродне віншавала з імянінамі найстарэйшага выкладчыка семінарыі кс. Ежы Лявінскага.
23 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску была прадстаўлена інсцэніроўка на тэму ўваскрасення Хрыстовага.
22 красавіка ў санктуарыі маці Божай Шкаплернай у Гудагаі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Генрыху ад Найдаражэйшай Крыві Хрыста з закону кармэлітаў босых.