«Няхай перэгрынацыя і набажэнствы, звязаныя з ёю, будуць выразам нашай удзячнасці Божаму Провіду і Найсвяцейшай Маці за наш Касцёл на Гродзеншчыне, за дар адраджэння веры на нашых землях», — адзначае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у сваім Пастырскім пасланні з нагоды перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у Гродзенскай дыяцэзіі.
7 мая, у нядзелю Добрага Пастыра, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў мінскай архікатэдры. У гэты дзень у Каталіцкім Касцёле моляцца аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.
6 мая ў студыі «Радыё Марыя», якая знаходзіцца ў Мінску, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу з нагоды афіцыйнага дня нараджэння беларускага «Радыё РМ» і благаславіў студыю.
4 мая, у дзень святога мучаніка Фларыяна, які лічыцца заступнікам пажарных, у касцёле святых Пятра і Паўла ў Іўі па традыцыі памаліліся за працаўнікоў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Шаноўныя святары абвесцяць гэты камунікат падчас кожнай св. Імшы ў нядзелю 7 мая і размесцяць яго тэкст на дошцы аб’яў у парафіі ўвесь месяц май.
Другі па ліку альбом гурта быў прадстаўлены слухачам 27 красавіка на афіцыйнай старонцы Laudans Укантакце. У яго ўвайшло 12 кампазіцый на беларускай, польскай і англійскай мовах.
30 красавіка ў парафіі св. Антонія ў Слуцку прайшла прыміцыйная святая Імша а. Стэфана Пупейкі OFM — першага святара з гэтай парафіі.
Трэцяя нядзеля мая ва ўсім свеце з’яўляецца днём малітвы за людзей, якія памерлі ад СНІДу.
4 мая 2017 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 65-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.
13 мая ў Пінскай дыяцэзіі ў сотую гадавіну фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай будзе абвешчаны яшчэ адзін санктуарый — Маці Божай Фацімскай.
Шаноўныя святары абвесцяць гэты камунікат вернікам у нядзелю 7 мая 2017 г. і размесцяць гэты тэкст на дошцы аб’яў перад касцёлам на ўвесь месяц май.
Традыцыйны дзень супольнасці «Хатні Касцёл» адбыўся 1 мая ў будслаўскім санктуарыі. Сем’і з Магілёва, Мінска і Маладзечна прыехалі ў Будслаў, каб перад абразом Маці Божай дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі і прадставіць свае просьбы.
3 чэрвеня ў сваёй роднай парафіі Божай Міласэрнасці (Маладзёжны) у Лідзе прэзбітэрскае пасвячэнне прыме дыякан Яўген Ціхан. Пасвячэнне ўдзеліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
1 мая ў Росіцы, маленькай вёсачцы на ўскрайку Беларусі, дзе знаходзіцца санктуарый благаслаўлёных пакутнікаў кс. Юрыя Кашыры і кс. Антонія Ляшчэвіча, сабраліся шматлікія вернікі, каб разам са сваімі душпастырамі памаліцца за сем’і.
3 мая ва ўзросце 86 гадоў адышла ў вечнасць Рэгіна Бялевіч — маці айца Пятра Бялевіча з супольнасці айцоў аблатаў Марыі Беззаганнай, пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, адказнага за выдавецтва Пінскай дыяцэзіі.