Урачысты бой званоў у гродзенскім касцёле св. Франіцшка Ксаверыя змяніўся суровым і журботным гучаннем драўляных ляскотак. Гэта адзін з сімвалаў таго, што вернікі перажываюць галоўную падзею Вялікага чацвярга — Імшу Вячэры Пана. Эўхарыстыя нагадвае пра развітальную сустрэчу Хрыста са сваімі вучнямі — Апошнюю Вячэру — і прадвесце ахвяры.
«У Вялікі чацвер нашы сэрцы схіляюцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам і сакрамэнтам cвятарства. Мы задумваемся над любоўю Хрыста да чалавека. Уяўляем сабе, як Езус з апосталамі пры стале знаходзіцца ў атмасферы задумы і засяроджанасці, — піша біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. — У гэты момант адбываецца першая кансэкрацыя, якую здзяйсняе сам Хрыстус».
У Вялікі чацвер, 13 красавіка, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў Імшу Вячэры Пана ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.
Адным з цэнтральных момантаў святой Імшы стала абмыванне ног 12 мужчынам. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.
13 красавіка, у Вялікі чацвер, у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбылася Імша Хрызма, якую цэлебраваў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. На Імшу прыбылі святары магілёўскай часткі архідыяцэзіі і манаскія сёстры.
13 красавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску святары Віцебскай дыяцэзіі разам са сваім ардынарыем біскупам Алегам Буткевічам канцэлебравалі св. Імшу Хрызма.
13 красавіка, у Вялікі чацвер, у мінскай архікатэдры на Імшу Хрызма сабраліся святары, якія нясуць служэнне ў парафіях Мінскай вобласці. Разам з душпастырамі маліліся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.
Падчас пастырскай сустрэчы 13 красавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абвясціў аб заснаванні катэдральнага капітула. Апекунамі капітула былі выбраны святы Міхал Арханёл і Маці Божая Будслаўская.
14 студзеня 2017 года Кангрэгацыя па справах Духавенства, адказваючы на просьбу Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, разгледзеўшы ўсе прадстаўленыя дакументы, заснавала катэдральны капітул у Мінску ў гонар cвятога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай.
Езус на кожным кроку свайго шляху, нават калі Яму было неверагодна складана, імкнуўся да канца выканаць волю Айца. І ў Гетсіманскім садзе Ён прымае канчатковае рашэнне. Гетсіманія — гэта адно з найбольш шырока адчыненых вокнаў у Ягоную чалавечнасць.
Напярэдадні Пасхальнага Трыдуума 12 красавіка парафіяне мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы прадставілі інсцэніраваны Крыжовы шлях. Сёлета ён прайшоў у новым фармаце — асноўны ўхіл інсцэніроўкі канцэнтраваўся на разважаннях.
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што 12 красавіка ва ўзросце 87 гадоў адышоў у вечнасць Тадэвуш Катоўскі — бацька ксяндза Ежы Катоўскага ОМІ, пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святога Крыштафа ў Калодзішчах.
12 красавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка, вул. Івянецкая, 15а) пройдзе «Ноч канфесіяналаў», якая распачнецца Імшою ў 18.00. Магчымасць скарыстаць з сакрамэнту споведзі будзе да 24.00.
Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы, якое пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка ў Мінску, стане падрыхтоўкай еўрапейскіх епіскапатаў да Сіноду Біскупаў — 2018, прысвечанага тэме моладзі.
Небяспечнымі «сімптомамі прымусовай секулярызацыі» Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў намер на заканадаўчым узроўні забараніць медыкам насіць знакі рэлігійнай прыналежнасці, а таксама Нацыянальны план забяспечыць гендарную роўнасць у Беларусі.