На гэты раз знакаміты «дылетант» Юрый Жыгамонт патрапіў ў гарадскі пасёлак Відзы, што знаходзіцца паміж трох азёр ў маляўнічым Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У гэтым мястэчку стаіць 59-метровы касцёл, адзін з самых высокіх у краіне. У Відзах пахаваны адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаш Ваўжэцкі.
15 мая завяршыўся візіт Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра ў Віцебскую дыяцэзію. Падчас трохдзённага візіту іерарх, між іншым, наведаў каталіцкія парафіі ў Віцебску, мясцовы «Карытас», аддзяленне дзённага прабывання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Бэтэль-Карытас», а таксама сустрэўся з намеснікам старшыні аблвыканкама.
Даклад на тэму «Тэалогія фацімскіх аб’яўленняў і іх актуальнасць у наш час», з якім арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў 15 мая на завяршэнне фацімскага сімпозіума ў Жодзіне, можна пачытаць у раздзеле «Бібліятэка».
У свята св. Андрэя Баболі, 16 мая, прыпадае 360-я гадавіна мучаніцкай смерці езуіта, які служыў на Піншчыне і загінуў у Янаве Палескім (сучаснае Іванава Брэсцкай вобл.).
15 мая ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, які 13 мая быў абвешчаны дыяцэзіяльным санктуарыем, прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
14 мая Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр у межах візіту ў Віцебскую дыяцэзію наведаў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску, дзе ўзначаліў ранішнюю святую Імшу.
13 мая ў парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках адбыўся фэст, прысвечаны 100-годдзю фацімскіх аб’яўленняў. Маці Божая Фацімская ўшаноўваецца ва ўсім свеце, у тым ліку і вернікамі парафіі ў Юрацішках. Тут у бакавым алтары знаходзіцца фігура Маці Божай Фацімскай.
15 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў дадзены старт ажыццяўленню новага праекта breviar.catholic.by (лічбавы фармат Літургіі гадзінаў на беларускай мове).
14 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з вернікамі парафіі Божай Міласэрнасці ў Любані (Вілейскі дэканат). Парафіяне віталі арцыпастыра паводле старажытнага звычаю — з хлебам і соллю, выказваючы радасць, што маюць магчымасць прымаць у сябе і маліцца разам са сваім біскупам.
У горадзе Іванава напярэдадні літургічнага ўспаміну святога Андрэя Баболі невядомымі асобамі была разбіта каменная пліта з памятным тэкстам пра апостала Палесся. Пліта знаходзілася каля «Крыжоў Адзінства» — месца на ўскраіне горада, дзе распачаўся мучаніцкі шлях святога.
Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай, асвячанай у Фаціме ў капліцы аб’яўленняў, працягваецца ўжо сем месяцаў. 13 мая фігуру Фацімскай Панны сустракалі ў Вілейцы, дзе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу і працэсію.
13 мая, у 100 гадавіну фацімскіх аб'яўленняў, касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах атрымаў статус дыяцэзіяльнага санктуарыя і стаў чацвёртым санктуарыем пасля Лагішына, Брэста і Іванава ў Пінскай дыяцэзіі.
13 мая ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне прайшоў другі дзень кангрэсу, прысвечанаму 100-годдзю марыйных аб’яўленняў у Фаціме. У гэты дзень у парафіі прайшла адпустовая ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
13 мая пасля Імшы, якую цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у жодзінскім касцёле, іерарх аб’явіў аб устанаўленні касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне дыяцэзіяльным санктуарыем.