16 красавіка ў мінскай архікатэдры на рэзурэкцыйнай святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, сабраліся шматлікія вернікі. Па традыцыі, перад распачаццем Эўхарыстыі навокал касцёла адбылася працэсія.
Ці можа быць для чалавека большая радасць, чым усведамленне, што з кожным днём сваёй часовай вандроўкі ён кіруецца не да смерці і небыцця, але да паўнаты новага, сапраўднага жыцця, якое не будзе мець канца?
Уваскрасенне Езуса Хрыста — гэта перамога жыцця над смерцю, дабра над злом, надзеі над роспаччу. Божая любоў выпраменьваецца з пустой грабніцы і асвятляе цемру нашага жыцця. Надае яму сэнс, кірунак і мэту, ажыўляе надзею.
Няхай Галілея нашага жыцця заўсёды будзе месцам сустрэчы з Уваскрослым. А паўсталы з памерлых Езус няхай загосціць у нашых сем’ях, месцах працы і адпачынку. Няхай Ён дапаможа нам пераадолець усе цяжкасці і сумненні. Няхай моц Яго ўваскрасення прывядзе нас праз штодзённасць да вечнасці.
«Уваскрасенне Езуса становіцца для кожнага з нас крыніцай аздараўлення, надзеі і суцяшэння. Лек ад смерці сапраўды існуе. Хрыстус з’яўляецца дрэвам жыцця, якое зноў становіцца дасягальным для наc», — адзначае Апостальскі Нунцый.
Літургія Пасхальнай вігіліі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якая прайшла ўвечары 15 красавіка, абвясціла вернікам аб Уваскрасенні Езуса Хрыста. У архікатэдры ў гэты дзень быў удзелены сакрамэнт хросту і канфірмацыі пяці кандыдатам.
На святочныя дні найвялікшага свята хрысціян — Уваскрасення Збаўцы — каталіцкія біскупы Беларусі па традыцыі падрыхтавалі свае віншавальныя відэазвароты да вернікаў.
У Вялікую суботу Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў некаторыя мінскія парафіі, каб напярэдадні Вялікадня павіншаваць вернікаў і благаславіць стравы на святочны стол.
Разважаючы над апошнімі словамі Хрыста, мы заглыбіліся ў іх змест, атрымалі прывілей наблізіцца да Яго жыцця і магчымасць пазнаваць, кім Ён ёсць. Гэтыя апошнія словы паўней адкрылі нам асобу Езуса.
Гэта тая навіна, якую сёння абвяшчае хрысціянства ў свеце, які загубіўся і нават перавярнуўся з ног на галаву. У ім мы пакліканы быць сведкамі ўваскрослага Хрыста. Ён кліча нас быць Яго сябрамі, любіць Яго і прабываць у Ягонай любові, і мы пакліканы паставіць Яго на першым месцы.
Літургія Мукі Пана ў Вялікую пятніцу збірае вернікаў на адарацыю святога Крыжа. У мінскай архікатэдры літургію цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Урачыстасці Уваскрасення Пана, якая сёлета прыпадае на 16 красавіка, папярэднічаюць важныя дні — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца і Вялікая субота. Вашай увазе расклад літургій і набажэнстваў на гэты Святы Пасхальны Трыдуум.
Вашай увазе расклад грэка-каталіцкіх пасхальных службаў у Мінску ў дні Пакутаў Хрыстовых і Пасху Гасподнюю 2017 г.
Сatholic.by змяшчае працы фотамастака Элана Лыскова, аўтара евангелізацыйнага праекта «Асабісты дотык да Крыжа». У ім аўтар папрасіў удзельнікаў рэкалекцый для школьнай моладзі «Аазіс» падзяліцца сваім сведчаннем веры.