Як ставяцца да веры ў Бога акцёры і ці шмат сярод іх практыкуючых вернікаў? На гэтыя і іншыя тэмы з нагоды Міжнароднага дня тэатру, які 27 сакавіка адзначаюць ва ўсіх тэатрах свету, для Catholic.by разважае рэжысёр Зміцер Бейнарт-Саладуха — практыкуючы католік.
Свята Дабравешчання, 25 сакавіка, беларускія грэка-католікі традыцыйна адзначаюць як Дзень малітвы за Бацькаўшчыну. Сёлета, у святле апошніх балесных падзей у Беларусі, грэка-каталіцкая супольнасць моліцца таксама за зняволеных за ўдзел у мірнай дэманстрацыі.
З 20 па 25 сакавіка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з групай спецыялістаў з мінскай школы бізнесу знаходзіўся ў ЗША па запрашэнні фонду Urbi et Orbi («Гораду і свету»), які падтрымлівае дыялог паміж католікамі і праваслаўнымі з мэтай паляпшэння ўзаемаразумення і сяброўства.
«Гісторыя беларускага народа сведчыць аб тым, што ён заўсёды знаходзіў мірныя шляхі для вырашэння ўзнікаючых праблем. У сувязі з гэтым заклікаю дзяржаўную ўладу і яе апанентаў, а таксама грамадскія арганізацыі і людзей розных поглядаў да канструктыўнага дыялогу...».
Езус, усклікаючы з крыжа «Божа мой, Божа мой», выкарыстоўвае арамейскае слова «Элаі» ці габрэйскае «Элі». Гэта больш строгая форма звароту да Бога. Пераход ад блізкага Абба ў садзе да строгага Элі з крыжа жахлівы. Зведаная Езусам пакінутасць выяўляецца не толькі ў Яго крыку, не толькі ў радку псальма, які Ён выбраў, але таксама ў гэтым слове «Элаі».
За дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана. Гэта дзень, у які Арханёл Габрыэль абвясціў дзяўчыне Марыі аб тым, што яна стане Маці Бога, і ў гэты дзень пад яе сэрцам з’явіўся Хрыстус.
24 сакавіка адышоў у вечнасць пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах кс. Леанід Нясцюк. 21 сакавіка святар трапіў у шпіталь з інсультам...
24 сакавіка ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбылося благаслаўленне крыжа, узведзенага для публічнага пакланення. Раней на месцы хатынскай трагедыі не было ніводнага хрысціянскага знаку.
«Звяртаюся да Вас з нагоды вельмі важнай гадавіны для нашай дыяцэзіі. 26 сакавіка спаўняецца 85 гадоў з дня адыходу ў вечнасць першага біскупа Пінскай дыяцэзіі Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага. Сёлета таксама прыпадае 100-я гадавіна яго біскупскай намінацыі», — адзначае біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка ў Звароце з нагоды 85-й гадавіны смерці Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
На нашым партале сабраны шэраг разважанняў да набажэнства Крыжовага шляху, на самыя разнастайныя тэмы. Чарговае разважанне прысвечана тэме працы. Каля кожнага прыпынку гучаць пытанні, якія дапамагаюць зрабіць рахунак сумлення адносна выканання прафесійных абавязкаў.
21 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі прадставілі карціну Яна Дамеля «Маленне аб чашы», над якой працавалі рэстаўратары музея пад кіраўніцтвам Аляксандра Лагуновіча.
13 сакавіка ў парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне слухачы катэхез для дарослых атрымалі Бібліі з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага.
6–8 мая пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняга форуму — «Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю». З гэтай нагоды моладзь Навагрудка запісала відэазапрашэнне.
20 сакавіка, ва ўспамін св. Юзафа — абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і апекуна Касцёла, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас ранішняй святой Імшы маліліся за дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, які ў гэты дзень адзначаў свае імяніны.
19 сакавіка ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося ўдзяленне паслуг акалітату.